Навіны

27.11.2022 (Обновлено: 02.12.2022 10:32)

Спачуванні ў сувязі са скананнем Макея Уладзіміра Уладзіміравіча

Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч ад імя ЕЭК і сябе асабіста выказаў спачуванні калегам, сябрам, родным і блізкім міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея Уладзіміра Уладзіміравіча.


«З пачуццём невыноснага смутку і болю ў Еўразійскай эканамічнай камісіі ўспрынята вестка аб незаменнай, раптоўнай страце міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея Уладзіміра Уладзіміравіча. Быўшы сапраўдным патрыётам, выбітным дзяржаўным дзеячам, Уладзімір Уладзіміравіч унёс бясцэнны ўклад у развіццё беларускай дыпламатыі, еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, цвёрда адстойваючы нацыянальныя інтарэсы Радзімы на міжнароднай арэне», – гаворыцца ў тэлеграме.