Навіны

26.06.2023

Савет ЕЭК зацвердзіў Парадак каардынацыі работ па стандартызацыі ў ЕАЭС

Парадак, распрацаваны ў адпаведнасці са Стратэгічнымі напрамкамі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года, вызначае працэдуры, якія забяспечваюць узаемадзеянне органаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза па шэрагу напрамкаў.

Сярод іх – планаванне распрацоўкі міждзяржаўных стандартаў, неабходных для прымянення і выканання патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў, падрыхтоўка і зацвярджэнне праграм па іх распрацоўцы; каардынацыя дзеянняў нацыянальных органаў па стандартызацыі пры распрацоўцы (унясенні змяненняў, пераглядзе) міждзяржаўных стандартаў, прадугледжаных праграмамі; узаемадзеянне пры распрацоўцы і прыняцці стандартаў на прадукцыю, на якую яшчэ не прыняты тэхрэгламенты, але ўключаную ў адзіны пералік прадукцыі, у дачыненні да якой у ЕАЭС вызначаюцца абавязковыя патрабаванні (напрыклад, высакавольтнае абсталяванне, службовая і грамадзянская зброя, сродкі абароны раслін і іншыя).

Нацыянальныя органы будуць супрацоўнічаць таксама па пытаннях увядзення ў дзеянне і прымянення міждзяржаўных стандартаў, нацыянальных стандартаў і методык вымярэнняў, неабходных для прымянення і выканання патрабаванняў тэхрэгламентаў; распрацоўкі стандартаў, звязаных з забеспячэннем кааперацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў-членаў у сферы прамысловасці, транспарту, энергетыкі і ў іншых сферах; каардынацыя дзеянняў па развіцці стандартызацыі ў галіне тэхнічнага рэгулявання.

Прымяненне палажэнняў Парадку будзе садзейнічаць развіццю стандартызацыі ў ЕАЭС, сістэмнаму планаванню работ па забеспячэнні прымянення саюзных тэхрэгламентаў, прымяненні прагрэсіўных міжнародных і рэгіянальных стандартаў.