Пра гэта заявіў міністр па тэхнічным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктар Назаранка на нарадзе кіраўнікоў нацыянальных органаў па стандартызацыі, метралогіі, сертыфікацыі і акрэдытацыі дзяржаў-удзельніц Пагаднення аб правядзенні ўзгодненай палітыкі ў галіне стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі (64-м пасяджэнні Міждзяржаўнага савета па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі (МДС) Садружнасці Незалежных Дзяржаў), якая праходзіць 14-15 снежня ў Мінску.
Як падкрэсліў Віктар Назаранка, сумеснае выкарыстанне экспертнага патэнцыялу і іншых рэсурсаў для развіцця стандартызацыі не толькі спрыяюць павелічэнню яе патэнцыялу, але і стварае станоўчыя ўмовы для фарміравання ў рамках агульнага саюзнага рынку добрасумленнай канкурэнцыі, павышэння ўзроўню навукова-тэхнічнага развіцця галін эканомікі, пашырае прамысловую кааперацыю, спрыяе развіццю гандлю паміж краінамі ЕАЭС і іншымі дзяржавамі-удзельнікамі СНД.
«Сучасныя міждзяржаўныя стандарты забяспечваюць доказнай базай тэхнічныя рэгламенты, вызначаюць патрабаванні да прадукцыі і метады яе даследаванняў і падтрымліваюць гэтыя патрабаванні і метады даследаванняў на высокім тэхнічным узроўні. Парадак каардынацыі работ па стандартызацыі ў Саюзе, зацверджаны сёлета Саветам ЕЭК, накіраваны на каардынацыю планавання распрацоўкі неабходных міждзяржаўных стандартаў і пастаноўку гэтай работы на новы сістэмны ўзровень», – адзначыў міністр ЕЭК. – Упэўнены, што эфект ад гэтага будзе пазітыўным не толькі ў рамках ЕАЭС, але і ў цэлым на прасторы СНД».
15 снежня ў рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Мінску, адбылося чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаўных (нацыянальных) органаў па стандартызацыі дзяржаў Саюза. Члены Савета кіраўнікоў абмеркавалі шэраг практычных напрамкаў узаемадзеяння па развіцці стандартызацыі ў мэтах тэхнічнага рэгулявання Саюза, укараненні практыкі ацэнкі навукова-тэхнічнага ўзроўню тэхрэгламентаў ЕАЭС і пералікаў стандартаў, узаемазвязаных з імі. Віктар Назаранка прадставіў членам Савета кіраўнікоў бачанне Камісіі па гэтых пытаннях і выступіў з шэрагам прапаноў, якія знайшлі падтрымку ўдзельнікаў пасяджэння. Прынятыя рашэнні плануецца імплементаваць у канкрэтныя мерапрыемствы Камісіі і дзяржаўных (нацыянальных) органаў па стандартызацыі дзяржаў-членаў Саюза.
Даведка
Міждзяржаўны савет па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі (МДС) Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) з'яўляецца міжурадавым органам СНД па фарміраванні і правядзенні ўзгодненай палітыкі па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі.
МДС прызнаны Міжнароднай арганізацыяй па стандартызацыі (ІСО) – Рэгіянальнай Арганізацыяй па стандартызацыі EASC (Рэзалюцыя Савета ІСО 26/1996).
Савет кіраўнікоў дзяржаўных (нацыянальных) органаў па стандартызацыі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза створаны Рашэннем Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ад 14 мая 2018 года № 14 як дапаможны орган Еўразійскага эканамічнага саюза ў мэтах развіцця стандартызацыі ў галіне тэхнічнага рэгулявання ў рамках рэалізацыі Дагавора аб ЕАЭС. У 2023 годзе ў Савеце старшынствуе Расійская Федэрацыя.