Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі на пасяджэнні 2 жніўня прыняла рэкамендацыю для актывізацыі міжрэгіянальнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў Еўразійскім эканамічным саюзе.
Як адзначыў міністр па інтэграцыі і макраэканоміцы ЕЭК Сяргей Глазьеў, гэта праца прадугледжана Стратэгіяй-2025. Рэкамендацыя ахоплівае інфармацыйныя, арганізацыйныя і фінансавыя аспекты развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў ЕАЭС.
Так, дакументам прапанавана разгледзець мэтазгоднасць распрацоўкі сумесных міжрэгіянальных праектаў для рэалізацыі на прыгранічных тэрыторыях і фінансавых інструментаў іх падтрымкі. Таксама краінам рэкамендавана праводзіць у рэгіёнах еўразійскія гандлёва-прамысловыя кірмашы і «біржы кантактаў» для прадстаўнікоў бізнесу.
Акрамя таго, у пераліку прапанаваных мерапрыемстваў – вэбінары і выязныя семінары для ўключэння рэгіёнаў у інтэграцыйныя працэсы і ўдзел прадстаўнікоў рэгіянальных органаў улады і бізнес-супольнасцяў у мерапрыемствах Камісіі.
Нагадаем, у маі бягучага года ЕЭК правяла першы семінар аб развіцці міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў горадзе Капан Сюнікскай вобласці (Рэспубліка Арменія). У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўпаўнаважаных органаў краін ЕАЭС і рэгіянальных органаў улады, бізнес-супольнасці і іншыя.