Даведка
Распрацоўка праекта дакумента прадугледжана дарожнай картай па фарміраванні агульнага рынку арганічнай сельскагаспадарчай прадукцыі ў рамках ЕАЭС, зацверджанай Распараджэннем Еўразійскага міжурадавага савета ад 20 жніўня 2021 года № 16.
Сусветны рынак спажывання арганічнай прадукцыі ў апошнія дзесяцігоддзі дэманструе ўстойлівы рост. У 2020 годзе ў гэтай сферы дасягнуты чарговы рэкордны ўзровень – 129 млрд долараў, пра што сведчаць даныя Еўрапейскага навукова-даследчага інстытута арганічнай сельскай гаспадаркі (FiBL) па 190 краінах.
Больш за 80% рынку спажывання арганічнай прадукцыі засяроджана ў краінах Паўночнай Амерыкі (больш за 57 млрд долараў) і Еўропы (56 млрд долараў), рынак краін Азіі ацэньваецца ў 13,5 млрд долараў.