Навіны

10.11.2023

Лічбавізацыя дазваляе арганізаваць эфектыўнае кіраванне, інфармацыйнае забеспячэнне і кантроль вытворчасці ў рыбагаспадарчым комплексе Саюза

Пра гэта заявіў дырэктар Дэпартамента аграпрамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі Армен Аруцюнян на Міжнароднай канферэнцыі «Лічбавізацыя – сучасны трэнд забеспячэння эфектыўнасці рыбаводных гаспадарак».

Канферэнцыя сабрала прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, навуковых і адукацыйных устаноў, галіновых бізнес-аб'яднанняў краін Еўразійскага эканамічнага саюза, Ізраіля, Ірана, міжнароднай харчовай арганізацыі ФАО, Рассельгасбанка, лагістычных і IT-кампаній. Армен Аруцюнян падкрэсліў, што інвестыцыйную і тэхналагічную палітыку ў рыбагаспадарчым комплексе Саюза неабходна праводзіць з улікам магчымасцяў лічбавізацыі ў павышэнні эфектыўнасці вытворча-эканамічнай і гандлёвай дзейнасці.

У дзяржавах ЕАЭС аквакультура дэманструе высокую дынаміку вытворчасці. Так, за апошнія пяць гадоў у цэлым па Саюзе гэты паказчык вырас у 1,8 раза, пры гэтым найбольшы рост паказваюць Кыргызстан і Казахстан (у 10 і 4 разы адпаведна), Расійская Федэрацыя – у 1,7 раза. Аб'ём узаемнага гандлю рыбай і рыбапрадуктамі паміж краінамі «пяцёркі» павялічыўся ў 1,6 раза.

Акрамя таго, дырэктар Дэпартамента ЕЭК адзначыў важнасць падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў у гэтай сферы. У цяперашні час аграпрамысловым блокам ЕЭК сумесна з вядучымі ВНУ Арменіі, Беларусі, Кыргызстана і Расіі арганізоўваецца сумесны адукацыйны курс для студэнтаў па вырошчванні рыбы ў індустрыяльных умовах.

У рамках мерапрыемства былі прадстаўлены наяўныя на рынку прапановы па аўтаматызацыі вытворчых працэсаў, лічбавыя і праграмныя сэрвісы для рыбаводных гаспадарак, інфармацыйныя тэхналогіі па прасоўванні прадукцыі, выяўлены інвестыцыйны патэнцыял галіны ў глабальных трэндах.

Даведка

Міжнародная канферэнцыя «Лічбавізацыя – сучасны трэнд забеспячэння эфектыўнасці рыбаводных гаспадарак» арганізавана Кампаніяй ТАА «Фогстрым» пры ўдзеле Дэпартамента аграпрамысловай палітыкі Камісіі і адбылася 10 лістапада бягучага года ў Кангрэс-цэнтры ЦМГ Масквы.