Навіны

03.12.2021

У ЕАЭС прапанавалі стварыць Еўразійскае касмічнае агенцтва

Такую ініцыятыву агучыў генеральны дырэктар Дзяржкарпарацыі «Раскосмас» Дзмітрый Рагозін на Дзелавым форуме ЕАЭС «Касмічная інтэграцыя», які прайшоў 3 снежня ў «Прэзідэнт-гатэлі» ў Маскве. Міністр па інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Глазьеў назваў прапанову «актуальнай і запатрабаванай».


У прывітальным слове да ўдзельнікаў форуму Старшыня Калегіі ЕЭК Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што краіны Еўразійскага эканамічнага саюза актыўна выкарыстоўваюць вытворчыя і інфраструктурныя магутнасці самага буйнога і ў мінулым адзінага касмічнага комплексу.

«Праводзіцца актыўная праца па вызначэнні аблічча і саставу перспектыўнай арбітальнай групоўкі касмічных апаратаў краін ЕАЭС. Разглядаюцца варыянты інтэграцыі дзеючых арбітальных і наземных рэсурсаў касмічнай сферы», – сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Ён нагадаў, што ў ліпені 2020 года была зацверджана Міждзяржпраграма ЕАЭС па вытворчасці і прадастаўленні касмічных і геаінфармацыйных прадуктаў і паслуг на аснове нацыянальных крыніц даных дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Ключавым мерапрыемствам праграмы стане стварэнне перспектыўных касмічных сістэм на базе двух расійска-беларускіх касмічных апаратаў звышвысокага прасторавага разрознення і трох казахстанскіх апаратаў сярэдняга разрознення.

«Перакананы, што вынікі праграмы будуць актыўна выкарыстоўвацца краінамі Саюза. У першую чаргу, гэта транспартна-лагістычная звязанасць і развіццё інфраструктуры ў ЕАЭС, нагляду за таварамі і забеспячэнне іх бесперашкоднага перамяшчэння ў Саюзе, касмічныя сістэмы сувязі, прымяненне спадарожнікавых навігацыйных тэхналогій на аснове сістэмы ГЛАНАС і многае іншае», – падкрэсліў Старшыня Калегіі ЕЭК.

Генеральны дырэктар «Раскосмасу» Дзмітрый Рагозін спыніўся на перспектывах супрацоўніцтва дзяржаў ЕАЭС у іншых напрамках касмічнай дзейнасці – напрыклад, у рамках праграмы маніторынгу калязямной прасторы «Млечны Шлях».

«Наяўнасць у краінах ЕАЭС касмічных кампетэнцый – гэта рэальнасць. У Беларусі гэта перш за ўсё «Пеленг», дзе мы заказваем аптычную апаратуру. Казахстан – гэта, безумоўна, Байканур і ЗбІК – завод, пабудаваны па тэхналогіі «Airbus», ён цяпер недазагружаны. На тэрыторыі ўсіх краін ЕАЭС ёсць астранамічныя цэнтры, гэта добрая база. Усё гэта – у скарбонцы нашага супрацоўніцтва», – падкрэсліў Дзмітрый Рагозін.

Ён прывёў прыклад Еўрапейскага касмічнага агенцтва, якое аб’яднала многія краіны, нягледзячы на тое, што вялікія касмічныя магутнасці ёсць толькі ў Францыі, Германіі, Італіі і Іспаніі.

«Можа, на пэўным этапе нам трэба інтэграваць нашы актывы ў адзіны актыў, як гэта зрабіла Еўропа. Я б хацеў, каб мы сур’ёзна пагаварылі тэму стварэння Еўразійскага касмічнага агенцтва», – заявіў Зміцер Рагозін.

Удзельнікі форуму падтрымалі ініцыятыву кіраўніка «Раскосмасу». У прыватнасці, старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў выказаў упэўненасць, што існуючы навукова-тэхнічны зачын у касмічнай сферы з’яўляецца асновай для пашырэння касмічнай інтэграцыі на еўразійскай эканамічнай прасторы.

«Падтрымліваю ідэю аб стварэнні Еўразійскай асацыяцыі краін, якія актыўна працуюць у галіне космасу», – сказаў ён.

Міністр па інтэграцыі і макраэканоміцы ЕЭК Сяргей Глазьеў падкрэсліў, што «ідэя Еўразійскага касмічнага агенцтва сапраўды актуальная і запатрабаваная».

«Думаю, што праекты «Раскосмасу» цікавыя ўсім краінам ЕАЭС. У прыватнасці, праект «Сфера», які прадугледжвае забеспячэнне доступу да шырокапалоснага інтэрнэту, сапраўды быў бы цікавы Кыргызстану, які неаднаразова ставіў пытанне аб дарагоўлі інтэрнэт-трафіку. Думаю, што з дапамогай гэтага праекту можна было б гэтую задачу вырашыць», – адзначыў міністр ЕЭК.

На форуме таксама выступілі першы намеснік Кабінета міністраў Кыргызскай Рэспублікі Арзыбек Кожашаў, намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Казахстан Аліхан Смаілаў, старшыня Аэракасмічнага камітэта Міністэрства лічбавага развіцця, інавацый і аэракасмічнай прамысловасці Рэспублікі Казахстан Баўбек Аралмагамбетаў, навуковы кіраўнік Інстытута касмічных даследаванняў Расійскай акадэміі навук Леў Зялёны, прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Кыргызскай Рэспублікі Мурат Джуматаеў, першы намеснік старшыні камітэта Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі па эканамічнай палітыцы Дзяніс Краўчанка і іншыя.

Дзелавы форум ЕАЭС «Касмічная інтэграцыя» праводзіўся ўпершыню. Яго арганізатары – Навуковы Савет Расійскай акадэміі навук па комплексных праблемах еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, АНА «Карпарацыя Альфа», пры ўдзеле Еўразійскай эканамічнай камісіі. Галоўны партнёр форуму – Дзяржкарпарацыя «Раскосмас».ской экономической интеграции, АНО «Корпорация Альфа», при участии Евразийской экономической комиссии. Главный партнер форума — Госкорпорация «Роскосмос».