Рэалізацыя дзяржавамі Еўразійскага эканамічнага саюза сумесных маштабных высокатэхналагічных праектаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктам 6.4.3 Стратэгіі-2025. Для актывізацыі гэтай работы ў 2024 годзе ўпершыню ў ЕАЭС пройдзе конкурс сумесных маштабных высокатэхналагічных і гуманітарных праектаў «Сімвалы еўразійскай інтэграцыі».
Мэта конкурсу – вызначыць новыя ідэі ў тэхналагічных сферах еўразійскай інтэграцыі. Арганізатарамі Выступяць Агенцтва стратэгічных ініцыятыў (АСІ) і члены кансорцыума інстытутаў развіцця, суарганізатарам – Еўразійская эканамічная камісія.
Падаць заяўку ўдзельнікі змогуць ужо ў лютым. Заяўкі будуць разгледжаны з пазіцый кваліфікацыі ўдзельнікаў каманды, наяўнасці вопыту, а таксама эканамічнага, сацыяльнага эфекту, навізны, канкурэнтаздольнасці і экспертнага прызнання. Прыняць удзел змогуць як ужо рэалізаваныя праекты, так і ідэі, канцэпцыі.
Эксперты ацэняць праекты па наступных крытэрыях:
- інтэграцыйная накіраванасць: праект павінен спрыяць фарміраванню і рэалізацыі канкурэнтных пераваг дзяржаў-членаў, развіццю кааперацыйных сувязяў у рамках Еўразійскай эканамічнай інтэграцыі;
- маштабаванасць: праекты павінны мець патэнцыял для рэалізацыі з удзелам гаспадарчых суб'ектаў з усіх краін ЕАЭС або на тэрыторыі дзяржаў-членаў, не заяўленых сярод удзельнікаў праекта;
- тэхналагічнасць: праекты павінны быць заснаваны на выкарыстанні высокатэхналагічных рашэнняў, вытворчасць, якая ствараецца ў рамках праекта, павінна адносіцца да высокатэхналагічных або сярэднетэхналагічных высокага ўзроўню відаў эканамічнай дзейнасці або ў рашэнні павінна выкарыстоўвацца інтэлектуальная ўласнасць вучоных дзяржаў-членаў ЕАЭС.
Конкурс пройдзе ў 8 намінацыях:
- тэхналогіі базавых галін (новыя тэхналогіі здабываючых галін, перапрацоўчых галін, сельская гаспадарка);
- транзітны патэнцыял (транспартна-лагістычныя рашэнні, транспарт, інфраструктура);
- тэхналагічны працэс (прыборабудаванне, станкабудаванне, мікраэлектроніка, хіміка-металургічныя тэхналогіі, тэлекамунікацыі, электратэхніка, аўтамабілебудаванне, суднабудаванне);
- лічбавыя платформенныя рашэнні (інфармацыйная бяспека);
- новы тэхналагічны ўклад (робататэхніка, нанатэхналогіі, біятэхналогіі, ІКТ, генная інжынерыя, касмічныя тэхналогіі);
- чалавечы капітал (навука і адукацыя, тэлемедыцына, ахова здароўя, культура, спорт);
- еўразійскі турызм (HoReCa, комплексныя турыстычныя рашэнні, карты турыста);
- фінансавая інклюзіўнасць (сучасныя рашэнні па прадастаўленні фінансавых паслуг, забеспячэнні гандлёвых разлікаў паміж краінамі, павышэнні іх бяспекі).
«Рэалізацыя дзяржавамі ЕАЭС сумесных маштабных высокатэхналагічных праектаў прадугледжана Стратэгіяй-2025. Чакаем, што правядзенне конкурсу прыцягне дадатковую ўвагу прадпрыемстваў да пераваг кааперацыйнага супрацоўніцтва ў Еўразійскім эканамічным саюзе, забяспечыць практычную рэалізацыю інтэграцыйнага патэнцыялу Саюза», – растлумачыў міністр па інтэграцыі і макраэканоміцы ЕЭК Сяргей Глазьеў.
«На сённяшні дзень на пляцоўцы кансорцыума ўжо разгорнута работа па прасоўванні праектаў, накіраваных на садзейнічанне эканамічнаму развіццю дзяржаў-членаў і павышэнню інвестыцыйнай актыўнасці і прывабнасці іх рэгіёнаў. Конкурс дазволіць выявіць праекты, якія валодаюць навізной, тэхналагічнасцю, канкурэнтаздольнасцю, рэалізацыя якіх дазволіць дасягнуць істотных сацыяльных, эканамічных і тэхналагічны эфектаў на тэрыторыі еўразійскай прасторы», – адзначыла генеральны дырэктар АСІ, старшыня каардынацыйнага савета кансорцыума інстытутаў развіцця Святлана Чупшава.
Падаць заяўку ўдзельнікі змогуць з 15 лютага па 31 сакавіка. Да 30 красавіка праекты будуць ацэньвацца экспертамі, па выніках гэтага этапу пройдзе вочная абарона лепшых праектаў. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў маі-чэрвені 2024 года.
Даведка
Пагадненне аб стварэнні кансорцыума інстытутаў развіцця было падпісана на палях Еўразійскага міжурадавага савета 8 чэрвеня ў Сочы. Членамі кансорцыума сталі агенцтва стратэгічных ініцыятыў, Фонд «Цэнтр стратэгічнага развіцця Рэспублікі Арменія», Нацыянальны інстытут стратэгічных даследаванняў пры Прэзідэнце Кыргызскай Рэспублікі, а ў снежні бягучага года далучыўся таксама Інстытут даследаванняў эканамічнай палітыкі Кыргызскай Рэспублікі.
Кансорцыум – гэта пляцоўка для абмену вопытам і найлепшымі практыкамі, аказання падтрымкі прадпрымальнікам дзяржаў ЕАЭС, фарміравання адзіных падыходаў да прасоўвання перспектыўных кааперацыйных праектаў.