22 жніўня Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі зацвердзіла Класіфікатар выпадкаў непрадастаўлення гарантыі выканання абавязку па выплаце мытных пошлін. Ён быў распрацаваны мытным блокам Камісіі і органамі краін ЕАЭС для выканання палажэнняў Парадку запаўнення транзітнай дэкларацыі. Уступіць у сілу 1 кастрычніка 2023 года.
Дакумент дазволіць аўтаматызаваць апрацоўку звестак аб выкананні абавязку па выплаце падаткаў, мытных пошлін, спецыяльных пошлін, антыдэмпінгавых пошлін і кампенсацыйных пошлін.
Даведка
Класіфікатар будзе ўключаны ў Рашэнне Камісіі Мытнага саюза ад 20 верасня 2010 г. № 378 «Аб класіфікатарах, якія выкарыстоўваюцца для запаўнення мытных дакументаў».