Навіны

13.10.2021

У ЕАЭС выпрацоўваюць падыходы да падатковага і мытнага рэгулявання трансгранічнага электроннага гандлю

Прапановы па ўдасканаленні падыходаў пацвярджэння нулявой стаўкі ПДВ пры трансгранічным гандлі таварамі і паслугамі ў Еўразійскім эканамічным саюзе абмеркавалі на рабочай сустрэчы міністр па эканоміцы і фінансавай палітыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Руслан Бекетаеў, міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Сяргей Налівайка і старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі 13 кастрычніка ў Мінску.

Міністр ЕЭК Руслан Бекетаеў адзначыў, што неабходна выпрацаваць адзіныя падыходы да падатковага рэгулявання трансгранічнага электроннага гандлю ў краінах ЕАЭС і ўзгадніць прынцыпы ўскоснага падаткаабкладання інтэрнэт-пляцовак пры электронным гандлі таварамі.

Бакі таксама абмеркавалі нацыянальную сістэму нагляду, якую рэалізуе Рэспубліка Беларусь і галоўнай задачай якой з'яўляецца пацвярджэнне законнасці абароту тавараў пры іх перамяшчэнні ўнутры Саюза, а таксама прымяненне навігацыйных пломбаў і стварэнне адзінай сістэмы Tax-Free.