Навіны

30.09.2024

У Ерэване абмеркавалі перспектывы развіцця адзінага рынку працы ЕАЭС

На пляцоўцы Еўразійскага эканамічнага форуму ў Ерэване прайшла тэматычная сесія «Адзіны рынак працы: перспектывы развіцця», якая сабрала вядучых экспертаў з краін Еўразійскага эканамічнага саюза.

У рабоце сесіі прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў працы і сацыяльнай абароны, бізнес-асацыяцый, прафсаюзаў дзяржаў ЕАЭС, міжнародных арганізацый. Яны абмеркавалі пытанні прагназавання патрэбнасцяў рынку працы, прызнання прафесійных навыкаў, трансгранічнага прафесійнага развіцця, ролю грамадскіх арганізацый, а таксама праблематыку аховы здароўя працоўных мігрантаў і членаў іх сем'яў.

Мадэратарам сесіі выступіў міністр па эканоміцы і фінансавай палітыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Бахыт Султанаў. Міністр падкрэсліў, што правам Саюза спрошчаны працэс міждзяржаўнага працаўладкавання і створаны ўмовы для легальнай і бяспечнай працоўнай міграцыі ў ЕАЭС.

«У рамках адзінага рынку працы ў Саюзе вырашаны пытанні пенсіённнага забеспячэння працоўных, ствараюцца карысныя лічбавыя сэрвісы для міждзяржаўнага працаўладкавання, ліквідаваны выключэнні ў пытаннях прызнання дакументаў аб адукацыі педагогаў, юрыстаў, вучоных ступеняў, абмяркоўваюцца перспектывы спрашчэння адміністрацыйных працэдур у краіне знаходжання», – адзначыў міністр ЕЭК.

Сярэднегадавы паток працоўнай міграцыі ўнутры ЕАЭС складае каля мільёна чалавек. Найбольшая колькасць працоўных мігрантаў працуюць у будаўніцтве (23% або 230 тыс.чал.), аптовым і рознічным гандлі (15% або 150 тыс. чал.), транспарціроўцы і захоўванні тавараў (8% або 80 тыс. чал.), апрацоўчай вытворчасці (5% або 50 тыс. чал.) і сельскай гаспадарцы (2% або 20 тыс. чал.).

«Плануем старанна прапрацаваць усе прапановы і ініцыятывы, якія прагучалі на сесіі. Наша мэта – палепшыць функцыянаванне адзінага рынку працы і стварыць у Саюзе больш спрыяльныя ўмовы для працоўнай міграцыі», – рэзюміраваў Бахыт Султанаў.