Памер шрыфта: A A A
Колеру сайта: C C C
Звычайная версія сайта
Выберите язык
11.10.2022

У Еўразійскі сеткавы ўніверсітэт уключана яшчэ чатыры ВНУ з Казахстана і Расіі

На трэцім пасяджэнні Каардынацыйнага савета Еўразійскага сеткавага ўніверсітэта (ЕСУ) прынята рашэнне аб уключэнні ў склад ЕСУ яшчэ чатырох ВНУ: Каспійскага ўніверсітэта і Алматы Менеджмент Універсітэта (Казахстан), а таксама Маскоўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя М.Э. Баўмана і Маскоўскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта «Станкін» (Расія). Цяпер у навукова-адукацыйны кансорцыум уваходзяць 19 ВНУ. Пасяджэнне прайшло з удзелам міністра па інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргея Глазьева 7 кастрычніка на палях Еўразійскага дзелавога форуму «Інтэграцыя».

Удзельнікі нарады зацвердзілі Палажэнне аб каардынацыйным савеце ЕСУ, які створаны для вызначэння стратэгіі і тактыкі развіцця ЕСУ. Каардынацыйны савет з'яўляецца пастаянна дзеючым калегіяльным органам, у яго склад уваходзяць па адным прадстаўніку ад кожнага ўніверсітэта, які падпісаў мемарандум аб Стварэнні ЕСУ. Таксама былі зацверджаны палажэнні структурных падраздзяленняў ЕСУ і план працы на 2022-2023 гады.

Міністр па інтэграцыі і макраэканоміцы ЕЭК Сяргей Глазьеў адзначыў высокую дынаміку працы па запуску Еўразійскага сеткавага ўніверсітэта і падкрэсліў яго ролю ў суправаджэнні навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў ЕАЭС.

«Падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі з'яўляецца неабходнай умовай інавацыйнага развіцця ЕАЭС, – падкрэсліў Сяргей Глазьеў. – Адна з задач, якія стаяць перад Еўразійскім сеткавым універсітэтам, – збліжэнне праграм адукацыі па тых спецыяльнасцях, якія найбольш запатрабаваныя ў адзінай эканамічнай прасторы». 

Даведка

Мемарандум аб узаемаразуменні па стварэнні Еўразійскага сеткавага ўніверсітэта быў падпісаны на палях Еўразійскага эканамічнага форуму ў Бішкеку 25 мая рэктарамі вядучых ВНУ краін ЕАЭС. Мэта ЕСУ – паэтапнае фарміраванне безбар'ернага асяроддзя ў сферы адукацыі. Мяркуецца, што ЕСУ зоймецца падрыхтоўкай кваліфікаваных кадраў з выкарыстаннем дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій, арганізацыяй навуковых даследаванняў і распрацовак, стымуляваннем асобаснага росту моладзі ў духу каштоўнасцяў еўразійскай інтэграцыі і іншымі напрамкамі.

Еўразійскі сеткавы ўніверсітэт сфарміраваны як навукова-адукацыйны кансорцыум без стварэння юрыдычнай асобы. Структурныя падраздзяленні ЕСУ замацаваны за канкрэтнымі ВНУ – удзельнікамі Мемарандума.

Старшынёй каардынацыйнага савета ЕСУ выбраны рэктар Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта кіравання, прафесар Уладзімір Строеў.