Ва ўмовах закрытых межаў грамадзяне, якія часова ўвезлі транспартныя сродкі, не маглі выканаць свае абавязацельствы па іх зваротным вывазе ва ўстаноўленыя тэрміны, што непазбежна мела б для іх істотныя матэрыяльныя выдаткі.
Таму Еўразійская эканамічная камісія некалькі разоў прадаўжала тэрміны знаходжання асабістых аўтамабіляў і іншых транспартных сродкаў, часова ўвезеных да пачатку пандэміі фізічнымі асобамі, без выплаты мытных плацяжоў – спачатку да 30 верасня 2020 года, затым – да 31 сакавіка 2021 года і пасля – да 30 верасня 2021 года.
Звяртаем увагу зацікаўленых грамадзян, што ў выпадку нявывазу аўтамабіляў і іншых транспартных сродкаў да 30 верасня гэтага года ім неабходна будзе аплаціць у поўным аб'ёме мытныя пошліны і падаткі.