Прынцыпы энергетычнай бяспекі краін Еўразійскага эканамічнага саюза і ход фарміравання агульных энергарынкаў разгледжаны на пасяджэнні Савета кіраўнікоў упаўнаважаных органаў краін ЕАЭС у сферы энергетыкі. Сустрэча прайшла ў штаб-кватэры Еўразійскай эканамічнай камісіі 23 лістапада пад старшынствам міністра па энергетыцы і інфраструктуры ЕЭК Арзыбека Кажошава.
Бакі ўхвалілі дадатковыя мерапрыемствы і тэрміны рэалізацыі мерапрыемстваў, якія накіраваны на запуск і далейшае функцыянаванне агульнага энергарынку. Дасягнута дамоўленасць аб тым, што члены Савета кіраўнікоў прымуць меры для своечасовага выканання пунктаў плана мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне агульнага электраэнергетычнага рынку ЕАЭС з улікам узгодненых змяненняў.
Удзельнікі сустрэчы адзначылі, што забеспячэнне энергетычнай бяспекі ў рамках Саюза таксама з'яўляецца найважнейшым прыярытэтам развіцця інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, як было агучана на ўзроўні кіраўнікоў краін і ўрадаў еўразійскай «пяцёркі».
У сувязі з гэтым члены Савета кіраўнікоў разгледзелі магчымыя варыянты, па якіх актуальна развіццё ўзаемадзеяння дзяржаў ЕАЭС у сферы энергетычнай бяспекі. Адным з такіх аспектаў з'яўляецца праект па стварэнні агульных рынкаў энергарэсурсаў. Сярод напрамкаў супрацоўніцтва, акрамя таго, – пытанні падтрымання сінхроннай работы энергасістэм краін Саюза, забяспечанасць энергарэсурсамі, пашырэнне энергетычных сувязяў, тэхналагічны суверэнітэт, абмен вопытам і тэхналогіямі і іншыя. Плануецца, што ўсё гэта ўвойдзе ў Дэкларацыю аб асноўных прынцыпах і напрамках энергабяспекі і перспектывах узаемадзеяння на ўзроўні ЕАЭС.
«Супрацоўніцтва па пытаннях энергабяспекі з'яўляецца для краін «пяцёркі» своечасовым і важным. У бліжэйшы час мы павінны вызначыць на ўзроўні Камісіі аптымальныя фарматы інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў гэтай сферы», – адзначыў Арзыбек Кажошаў.
У пасяджэнні Савета кіраўнікоў органаў краін ЕАЭС у сферы энергетыкі прынялі ўдзел начальнік Упраўлення энергетыкі Міністэрства тэрытарыяльнага кіравання і інфраструктур Рэспублікі Арменія Тыгран Мелканян, міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктар Каранкевіч, міністр энергетыкі Рэспублікі Казахстан Алмасадам Саткаліеў, намеснік міністра энергетыкі Кыргызскай Рэспублікі Талайбек Байгазіеў і міністр энергетыкі Расійскі Федэрацыі Мікалай Шульгінаў.