9-10 лістапада ў Мінску прайшоў семінар для дзяржаўных органаў і бізнес-супольнасці Рэспублікі Беларусь «Прымяненне мер абароны ўнутранага рынку і мер мытна-тарыфнага рэгулявання ў Еўразійскім эканамічным саюзе», арганізаваны МЗС Беларусі сумесна з Еўразійскай эканамічнай камісіяй.
Семінар адкрыў намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Назарук. З боку ЕЭК у семінары прынялі ўдзел дырэктар Дэпартамента мытна-тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання ЕЭК Ваагн Казаран, дырэктар Дэпартамента абароны ўнутранага рынку ЕЭК Андрэй Захараў, а таксама эксперты, якія непасрэдна займаюцца разглядам ініцыятыўных прапаноў у сферы мытна-тарыфнага рэгулявання, заяў на прымяненне мер гандлёвай абароны, правядзеннем ахоўных расследаванняў.
Прадстаўнікі Камісіі асвятлілі практычныя пытанні, якія тычацца асаблівасцяў падрыхтоўкі ініцыятыўных прапаноў у сферы мытна-тарыфнага рэгулявання і рэкамендацый па падрыхтоўцы заяў на прымяненне мер абароны ўнутранага рынку. Цікавасць удзельнікаў семінара выклікалі пытанні, звязаныя з прымяненнем механізму тарыфных ільгот, павышэннем ставак пошлін АМТ ЕАЭС, доказнай базай для падрыхтоўкі заяў, працэдурнымі аспектамі правядзення ахоўных расследаванняў і прыняццем рашэнняў аб прымяненні мер абароны ўнутранага рынку.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за сто супрацоўнікаў з 74 прадпрыемстваў, арганізацый, міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь.