Навіны

04.12.2015

Міністры транспарту краін ЕАЭС абмяркуюць транспартную палітыку ў рамках Саюза і пытанні спалучэння Еўразійскага эканамічнага саюза і Эканамічнага пояса Шаўковага шляху

4 снежня ў Маскве адбудзецца чацвёртая нарада ўпаўнаважаных органаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) у галіне транспарту пад старшынствам Члена Калегіі (Міністра) па энэргетыцы і інфраструктуры Еўразійскай эканамічнай камісіі Таіра Мансурава. Падчас нарады плануецца абмеркаваць праект Асноўных напрамкаў і этапаў рэалізацыі скаардынаванай (узгодненай) транспартнай палітыкі, правядзенне мерапрыемстваў пераходнага перыяду па Праграме паэтапнай лібералізацыі выканання перавозчыкамі, зарэгістраванымі на тэрыторыі адной з дзяржаў-членаў ЕАЭС, аўтамабільных перавозак грузаў паміж пунктамі, размешчанымі на тэрыторыі іншай дзяржавы-члена ЕАЭС, на перыяд з 2016 па 2025 гады. Таксама будуць разгледжаны праект Пагаднення аб суднаходстве і інфармацыя аб падрыхтоўцы праекта Агульных падыходаў да патрабаванняў і парадку выдачы сертыфіката бяспекі на чыгуначным транспарце. Акрамя таго, на парадак дня будзе вынесена пытанне аб узаемадзеянні краін Саюза па пытаннях спалучэння Еўразійскага эканамічнага саюза і Эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Па выніках нарады адбудзецца прэс-брыфінг. Запрашаем журналістаў задаць пытанні, якія іх цікавяць. Прэс-брыфінг адбудзецца па адрасе: г. Масква, вул. Летнікоўская, д. 2, пабуд. 2, зала Калегіі. Пачатак а 14.00. Прадстаўнікі тэлекампаній запрашаюцца да 12.00 на пратакольнае відэаніманне. Акрэдытавацца можна па электроннай пошцеjnazarova@eecommission.org або па тэлефонах : 8 (495) 669-24-00, дад. 41-47, +7-910-460-04-17, супрацоўнік прэс-службы ЕЭК Юлія Назарава. Неабходна паведаміць прозвішча, імя, імя па бацьку, пасаду, назву СМІ, а таксама падаць спіс апаратуры. Дасылайце магчымыя пытанні.