Навіны

30.09.2016

Пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта ЕЭК па прамысловасці

30 верасня ў Сочы адбудзецца пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта па прамысловасці пад старшынствам члена Калегіі (міністра) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргея Сідорскага. Падчас пасяджэння будуць разгледжаны пытанні стварэння Еўразійскай сеткі прамысловай кааперацыі і субкантрактацыі, а таксама добраахвотнага ўзгаднення дзяржавамі-членамі Еўразійскага эканамічнага саюза з Еўразійскай эканамічнай камісіяй спецыфічных субсідый у дачыненні да прамысловых тавараў. Удзельнікі мерапрыемства абмяркуюць праекты дакументаў па пытаннях узаемадзеяння Еўразійскай эканамічнай камісіі, дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і Еўразійскага банка развіцця па пытаннях фінансавання кааперацыйных праектаў, якія маюць інтэграцыйны патэнцыял. Акрамя таго, у парадак дня пасяджэння Камітэта ўключаны пытанні галіновага прамысловага супрацоўніцтва, якія датычаць развіцця сельгасмашынабудавання ў рамках Саюза і рэалізацыі Плана мерапрыемстваў па развіцці лёгкай прамысловасці дзяржаў-членаў Саюза на 2015-2016 гады. Члены Камітэта таксама заслухаюць інфармацыю прадстаўнікоў бакоў аб выкананні раней прынятых рашэнняў органаў ЕАЭС.