Навіны

21.10.2022

У 2021-2022 гадах у ЕАЭС рэалізавана 25 праектаў у аўтапраме, станкабудаванні, электратэхніцы і шэрагу іншых галін

Еўразійскі міжурадавы савет разгледзеў даклад аб сумесных праектах па імпартазамяшчэнні, якія ажыццяўляюцца дзяржавамі-членамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

У дакладзе прадстаўлена інфармацыя пра рэалізацыю ў 2021-2022 гадах 25 праектаў на агульную суму больш за 20 млрд дол. ЗША ў імпартазалежных галінах, у тым ліку ў аўтамабільнай, станкаінструментальнай, электратэхнічнай, хімічнай, медыцынскай, цэлюлозна-папяровай. Інфармацыя пра гэтыя праекты структуравана ў Карце індустрыялізацыі ЕАЭС, якая з'яўляецца прамысловым інфармацыйным рэсурсам, размешчаным на сайце інтэграцыйнага аб'яднання.

«У нас праглядаюцца сур'ёзныя магчымасці для паглыблення інтэграцыйнага супрацоўніцтва па імпартазамяшчэнні ў прамысловасці, – адзначыў Артак Камалян. – Згодна з картай індустрыялізацыі ЕАЭС, па больш чым 50 праектах альбо ёсць прамая зацікаўленасць у інтэграцыйным супрацоўніцтве, альбо вытворцы нацэлены на ажыццяўленне паставак прадукцыі ў краіны Саюза».

Ужо рэалізуюцца шэсць праектаў з інтэграцыйным складальнікам у аўтапраме, хімічнай і электратэхнічнай прамысловасці, а таксама ў сферы вытворчасці лесанарыхтоўчай тэхнікі. Гэта, напрыклад, беларуска-расійскі праект па вытворчасці харвестэраў, форвардараў, тралёвачных машын і лесапагрузчыкаў у Карэліі і казахстанска-расійскі праект па выпуску мінеральных угнаенняў і распрацоўцы радовішчаў Каратаў-Жанатаскага фасфатнага басейна.

Па словах Артака Камаляна, на дадзены момант Карта індустрыялізацыі ўключае ў сябе 158 праектаў у 25 галінах на агульную суму больш за 270 млрд дол. ЗША. Як ужо вызначаныя ў якасці кааперацыйных, так і патэнцыяльна прамысловыя кааперацыйныя праекты ў Саюзе рэалізуюцца пераважна па імпартазалежных напрамках. Значная колькасць праектаў у розных галінах прамысловасці маюць перспектывы інтэграцыйнага супрацоўніцтва прадпрыемстваў краін ЕАЭС.

 Міністр ЕЭК падкрэсліў, што даныя даклада могуць быць улічаны ўрадамі дзяржаў-членаў пры ўцягванні ў кааперацыйныя ланцужкі вытворцаў Саюза, дзяржпадтрымцы тых ці іншых інвестпраектаў, рэалізацыі міжнародных праектаў, лакалізацыі вытворчасцяў.

«Развіваючы кааперацыйныя сувязі нашых вытворцаў, мы павінны браць пад увагу іх галіновую спецыялізацыю, навукова-тэхнічныя і вытворчыя магчымасці. Асноватворным фактарам развіцця імпартазамяшчэння ў Саюзе бачыцца развіццё навукова – тэхнічнай базы па імпартазалежных напрамках», – рэзюмаваў міністр ЕЭК.