Падмуркам еўразійскай транспартна-лагістычнай прасторы назваў памочнік Старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Максім Гал экасістэму лічбавых транспартных калідораў 17 лістапада падчас профільнай пленарнай дыскусіі на міжнародным форуме «Транспарт Расіі».
Па яго словах, глыбокая і эфектыўная інтэграцыя ў Еўразійскім эканамічным саюзе магчыма толькі пры развіцці новых лагістычных падыходаў і тэхналогій, стварэнні сучаснага транспартна-лагістычнага комплексу. А гэтаму, у сваю чаргу, актыўна будзе спрыяць экасістэма лічбавых транспартных калідораў, якая фарміруецца Камісіяй сумесна з саюзнымі краінамі.
Экасістэма дазволіць забяспечыць лічбавую трансфармацыю транспартнай галіны Саюза на аснове аб'яднання нацыянальных лічбавых сэрвісаў і платформаў, сфармаваць адзіную лічбавую транспартна-лагістычную прастору для ажыццяўлення ў ЕАЭС мультымадальны перавозак. На кожным этапе перавозкі плануецца стварэнне лічбавых лагістычных сэрвісаў (дзяржаўных і камерцыйных), аб'яднаных адзінымі правіламі экасістэмы.
Органы кіравання саюза прынялі ўсе неабходныя рашэнні, і цяпер ствараецца надзейны лічбавы падмурак – «вітрына» нацыянальных сэрвісаў экасістэмы лічбавых транспартных калідораў ЕАЭС. Падчас рэалізацыі гэтага праекта намечана аб'яднаць транспартна-лагістычныя сістэмы і лічбавыя сэрвісы дзяржаўных органаў і камерцыйныя лагістычныя сэрвісы на базе адзінай лічбавай інфраструктуры наднацыянальнага ўзроўню.
«Да канца 2022 года будзе сфарміравана «вітрына» нацыянальных сэрвісаў, якая забяспечыць неабходны ўзровень інфармаванасці і каардынацыю дзейнасці ўдзельнікаў перавозачнага працэсу з улікам тэхналагічнай гатоўнасці нацыянальных сэрвісаў», – адзначыў Максім Гал.Праект, накіраваны на развіццё транспартна-лагістычнай інфраструктуры ЕАЭС, дасць імпульс хуткаму стварэнню сучасных вытворчасцяў, мабільнасці працоўных рэсурсаў, тавараў і паслуг, росту транзітных перавозак па Саюзе і за яго межамі.
Памочнік кіраўніка Калегіі Камісіі паведаміў пра перамовы з прадстаўнікамі буйных транспартна-лагістычных кампаній, якія маюць багаты практычны вопыт і кампетэнцыі ў галіне арганізацыі мультымадальных міжнародных перавозак, па перспектывах інтэграцыі іх асноўных лічбавых сэрвісаў у экасістэму лічбавых транспартных калідораў ЕАЭС.
https://eec.eaeunion.org/upload/iblock/59f/DTCE-itogovyy-rolik.mp4