Для правядзення кансультацый з прадстаўнікамі дзяржаў-членаў МС і АЭП, падрыхтоўкі заключэнняў і прапаноў для Калегіі Камісіі і выпрацоўкі ўзгодненай пазіцыі па праектах рашэнняў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета створаны Кансультатыўны камітэт па макраэканамічнай палітыцы пры Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Асноўнымі напрамкамі работы Камітэта з'яўляюцца:
- фарміраванне адзіных падыходаў у правядзенні макраэканамічнай палітыкі;
- гарманізацыя заканадаўстваў дзяржаў-членаў МС і АЭП у сферы эканомікі і фінансаў;
- распрацоўка асноўных арыенціраў макраэканамічнай палітыкі;
- падрыхтоўка нарматыўных прававых актаў, накіраваных на забеспячэнне ўстойлівага эканамічнага развіцця дзяржаў-членаў МС і АЭП і правядзенне ўзгодненай макраэканамічнай палітыкі;
- iнфармацыйнае ўзаемадзеянне ўпаўнаважаных органаў краін-удзельніц МС і АЭП у мэтах правядзення маніторынгу іх эканамічнага развіцця;
- прымяненне заканадаўства дзяржаў у галіне макраэканамічнай палітыкі ў рамках дагаворна-прававой базы МС і АЭП.
Склад Кансультатыўнага камітэта па макраэканамічнай палітыцы
Старшыня Кансультатыўнага камітэта - член Калегіі – Міністр па асноўных напрамках інтэграцыі і макраэканоміцы Камісіі Таццяна Дзмітрыеўна Валавая.
Члены Кансультатыўнага камітэта:
Ад Рэспублікі Беларусь:
Ярашэнка Аляксандр Рыгоравіч – намеснік Міністра эканомікі;
Ермаловіч Максім Леанідавіч – намеснік Міністра фінансаў;
Ад Рэспублікі Казахстан:
Абылкасымава Мадзіна Ерасылаўна – віцэ-міністр эканамічнага развіцця і гандлю;
Ергожын Даўлет Едзiлавiч – віцэ-міністр фінансаў;
Акiшаў Даніяр Талгатавiч – намеснік Старшыні Нацыянальнага Банка.
Ад Расійскай Федэрацыі:
Клепач Андрэй Мікалаевіч – намеснік Міністра эканамічнага развіцця;
Майсееў Аляксей Уладзіміравіч – намеснік Міністра фінансаў;
Iванова Надзея Юр'еўна – - намеснік старшыні - дырэктар зводнага эканамічнага дэпартамента Цэнтральнага банка.
Першае пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта па макраэканамічнай палітыцы пры Калегіі Камісіі адбылося 26 верасня 2012 года ў г. Маскве.
На пасяджэнні Камітэта былі адобраны праекты дакументаў, распрацаваныя ў рамках рэалізацыі Пагаднення аб макраэканамічнай палітыцы ад 9 снежня 2010 года.
Прыняты План работы Кансультатыўнага камітэта па макраэканамічнай палітыцы на 2013 год і створаны падкамітэт Кансультатыўнага камітэта.
Другое пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта адбылося 21 лістапада 2012 года ў г. Маскве.
На пасяджэнні быў разгледжаны ход працы над праектам адзінай Методыкі разліку макраэканамічных паказчыкаў, якія вызначаюць устойлівасць эканамічнага развіцця.
Адобраны канцэптуальныя падыходы да распрацоўкі Асноўных напрамкаў і Асноўных арыенціраў макраэканамічнай палітыкі дзяржаў-членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. Абмеркаваны вынікі супастаўляльнага аналізу каротка-, сярэдне- і доўгатэрміновых праграм (прагнозаў) дзяржаў-членаў МС і АЭП.
Трэцяе пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта адбылося 2 красавіку 2013 ў г. Мінску.
На пасяджэнні былі адобраны праекты Методыкі разліку макраэканамічных паказчыкаў, якія вызначаюць ўстойлівасць эканамічнага развіцця, і Асноўных арыенціраў макраэканамічнай палітыкі дзяржаў-членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, а таксама прынятыя да ведама зыходныя прапановы па інтэрвальныя і арыенціровачных колькасных значэнняў прагнозаў цэны на нафту маркі Brent і тэмпаў развіцця сусветнай эканомікі.