04.12.2020
Намеснікам дырэктара Дэпартамента мытнага заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі ЕЭК прызначана Таццяна Дуброўская
Дуброўская Таццяна Валер'еўна нарадзілася 30 жніўня 1970 года ў г. Мінску.
Дуброўская Таццяна Валер'еўна нарадзілася 30 жніўня 1970 года ў г. Мінску.
У 1992 годзе скончыла Беларускі політэхнічны інстытут, у 2015 годзе – Дзяржаўны
інстытут павышэння кваліфікацыі і
перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь.
З 1992 года да 2020 года працавала на розных пасадах у органах дзяржаўнай улады
Рэспублікі Беларусь, прайшоўшы шлях ад галоўнага інспектара да намесніка
начальніка Галоўнага ўпраўлення тарыфнага рэгулявання і мытных плацяжоў
Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь (г. Мінск).
З 30 лістапада 2020 года прызначана намеснікам дырэктара Дэпартамента мытнага
заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі.