Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, члена Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета Аляксандра Лукашэнку з 70-летнім юбілеем.
«Вы ўносіце вялікі ўклад у развіццё інтэграцыйных працэсаў на еўразійскім кантыненце, умацаванне шматбаковага супрацоўніцтва ў Еўразійскім эканамічным саюзе», – гаворыцца ў віншавальным лісце.
Бакытжан Сагінтаеў пажадаў Аляксандру Лукашэнку моцнага здароўя і далейшых дасягненняў у яго адказнай дзейнасці на карысць Рэспублікі Беларусь і беларускага народа.