Узаемадзеянне пры правядзенні расследаванняў парушэнняў правілаў канкурэнцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе, рэгуляванне ў сферы дзяржзакупак і іншыя пытанні абмеркавалі ў Мінску падчас рабочай сустрэчы міністр па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Арман Шакаліеў і кіраўнік Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Уладзімір Калтовіч.
Бакі таксама закранулі пытанні рэгулявання лічбавых рынкаў-гарманізацыі падыходаў да ацэнкі канкурэнцыі на такіх рынках.
Беларускі бок падтрымаў ініцыятыву ЕЭК аб неабходнасці аднаразовага прызнання лекавых сродкаў ва ўсіх краінах Саюза, а таксама стварэння інфармацыйнай платформы – своеасаблівага банка дадзеных лекаў, уведзеных у абарот у дзяржавах ЕАЭС.
"Супрацоўніцтва з нацыянальнымі рэгулятарамі асабліва каштоўна для Камісіі як для наднацыянальнага органа. Гэта дапамагае нам "зверыць гадзіннікі", вызначыць актуальныя праблемы ў сферы антыманапольнага рэгулявання, правапрымяняльнай практыкі і ўдасканалення заканадаўства", – пракаментаваў вынікі сустрэчы Арман Шакаліеў.
Бакі дамовіліся працягнуць дыялог у рамках нарады кіраўнікоў антыманапольных ведамстваў краін ЕАЭС і міністра па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК у фармаце 5+1 , якая адбудзецца 23 снежня гэтага года.