22 снежня ў рэжыме відэаканферэнцыі плануецца правядзенне кансультацый з
удзелам прадстаўнікоў упаўнаважаных органаў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага
саюза і зацікаўленых дэпартаментаў Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Падчас абмеркавання будуць разгледжаны пытанні, звязаныя з умовамі
размяшчэння ў расійскіх сродках масавай інфармацыі рэкламы віна і пеністага
віна (шампанскага), вырабленых ў Расіі з вінаграду, вырашчанага на яе
тэрыторыі.