Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі на вочным пасяджэнні 15 красавіка, якое прайшло пад старшынствам Першага намесніка Старшыні Кабінета Міністраў Кыргызскай Рэспублікі Арзыбека Кожашава ў штаб-кватэры Еўразійскай эканамічнай камісіі, ухваліў трэці пакет мытна-тарыфных мер для павышэння ўстойлівасці эканомік краін ЕАЭС.
Рашэннем Савета ЕЭК у якасці меры падтрымкі бізнесу краін ЕАЭС на адзін год прадоўжаны тэрмін дзеяння акта экспертызы тавараў, якія знаходзяцца ў Еўразійскім рэестры. Дакумент неабходны для ўключэння звестак аб тавары ў Еўразійскі рэестр прамысловых тавараў, які фарміруецца Камісіяй па Правілах краіны паходжання тавараў для мэт дзяржзакупак.
Савет ЕЭК па прапанове расійскага боку прыняў рашэнне аб пераносе тэрміну ўступлення ў сілу тэхнічнага рэгламенту ЕАЭС «Аб патрабаваннях да энергетычнай эфектыўнасці энергаспажывальных прылад» на 1 верасня 2025 года.
Савет ЕЭК прыняў рашэнне аб выдзяленні валакноўтваральнага поліэтылентэрэфталата ў асобную пазіцыю ТН ЗЭД ЕАЭС і ўстанаўленні ў дачыненні да яго стаўкі ўвазной мытнай пошліны ў памеры 0% тэрмінам на адзін год.
Савет ЕЭК павысіў бязмытны парог увозу тавараў для асабістага карыстання да 1000 еўра і 31 кг.
Рашэннем Савета ЕЭК прадугледжана магчымасць змяшчаць пад спецыяльную мытную працэдуру яшчэ адзін тып грамадзянскіх пасажырскіх самалётаў для іх вывазу з ЕАЭС у мэтах рамонту і (або) тэхнічнага абслугоўвання і зваротнага ўвозу без выплаты мытных пошлін, падаткаў.
Савет ЕЭК прыняў змяненні ў тэхрэгламент «Аб бяспецы парфумерна-касметычнай прадукцыі».
Савет ЕЭК зацвердзіў новую рэдакцыю Парадку распрацоўкі і прыняцця пералікаў стандартаў, неабходных для прымянення і выканання патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС.
Дакументы, падпісаныя па выніках пасяджэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі
– Рашэнне «Аб праекце распараджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета «Аб прадстаўленні інфармацыі ў адпаведнасці з падпунктам 5 пункта 20 Пратакола аб адзіных прынцыпах і правілах рэгулявання дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполій (дадатак № 20 да Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года)».
– Рашэнне «Аб праекце рашэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета «Аб унясенні змяненняў у Рэгламент работы Еўразійскай эканамічнай камісіі».
– Аб праекце распараджэння Еўразійскага міжурадавага савета «Аб штогадовай справаздачы Еўразійскай эканамічнай камісіі пра маніторынг правядзення ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння праектаў рашэнняў Еўразійскай эканамічнай камісіі ў 2021 годзе».
– Рашэнне «Аб праекце распараджэння Еўразійскага міжурадавага савета «Аб гадавой справаздачы Еўразійскай эканамічнай камісіі пра стан канкурэнцыі на трансгранічных рынках і мерах, якія прымаюцца па спыненні парушэнняў агульных правіл канкурэнцыі на іх, за 2021 год».
– Рашэнне «Аб унясенні змяненняў у Рашэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 18 кастрычніка 2016 г. № 161».
– Рашэнне «Аб унясенні змяненняў у тэхнічны рэгламент Мытнага саюза «Аб бяспецы парфумерна-касметычнай прадукцыі» (ТР МС 009/2011)».
– Рашэнне «Аб унясенні змяненняў у пералік тавараў, у дачыненні да якіх Рэспублікай Казахстан у адпаведнасці з абавязацельствамі, прынятымі ў якасці ўмовы далучэння да Сусветнай гандлёвай арганізацыі, прымяняюцца стаўкі ўвазных мытных пошлін, больш нізкія ў параўнанні са стаўкамі пошлін Адзінага мытнага тарыфу Еўразійскага эканамічнага саюза, і памераў такіх ставак пошлін у дачыненні да асобных відаў аплодненай ікры рыб».
– Рашэнне «Аб унясенні змяненняў у адзіную Таварную наменклатуру знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза і Адзіны мытны тарыф Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама ў пералік адчувальных тавараў, у дачыненні да якіх рашэнне аб змяненні стаўкі ўвазной мытнай пошліны прымаецца Саветам Еўразійскай эканамічнай камісіі, у дачыненні да валакноўтваральнага поліэтылентэрэфталата».
- Рашэнне «Аб праекце рашэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета «Аб уступленні ў сілу пратакола да Часовага пагаднення, якое вядзе да стварэння зоны свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Ісламскай Рэспублікай Іран, з другога боку, ад 17 мая 2018 года, падпісанага 14 сакавіка 2022 г.».
– Рашэнне «Аб выніках працы сумеснай даследчай групы па вывучэнні пытання аб мэтазгоднасці заключэння пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Рэспублікай Інданезіяй, з другога боку».
– Праект парадку дня пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
– Рашэнне «Аб унясенні змяненняў у Рашэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 8 жніўня 2019 г. № 114».
– Рашэнне «Аб унясенні змяненняў у Рашэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 20 снежня 2017 г. № 107».
– Рашэнне «Аб унясенні змяненняў у некаторыя рашэнні Камісіі Мытнага саюза ў дачыненні да натуральнага сметанковага масла».
– Рашэнне «Аб праекце рашэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета «Аб асноўных арыенцірах макраэканамічнай палітыкі дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза на 2022-2023 гады».
Аддзел інфармацыйнага забеспячэння Дэпартамента пратакола і арганізацыйнага забеспячэння ЕЭК