Навіны

11.11.2021

Спажывецкія цэны на бензін у ЕАЭС выраслі на 10% у верасні 2021 года ў параўнанні са снежнем 2020 года

Спажывецкія цэны на аўтамабільны бензін у Еўразійскім эканамічным саюзе ў верасні бягучага года знізіліся на 0,1% у параўнанні са жніўнем і выраслі на 10,2% у параўнанні са снежнем 2020 года.

Найбольшы прырост цэн зафіксаваны ў Кыргызстане (у 1,6 разы) і ў Арменіі (на 36,2%). 

Сярэднія спажывецкія цэны перавышалі сярэднія цэны вытворцаў на аўтамабільны бензін у Кыргызстане і ў Расіі ў 1,8 разы, у Беларусі і ў Казахстане – у 1,6 разы. 

Больш падрабязная інфармацыя аб індэксах цэн на асобныя віды паліўна-энергетычных рэсурсаў у ЕАЭС прадстаўлена на старонцы Дэпартамента статыстыка ў экспрэс-інфармацыі.