Навіны

25.01.2023 (Обновлено: 31.01.2023 10:05)

Правілы вызначэння краіны паходжання тавараў для ўдзелу ў дзяржзакупках у краінах ЕАЭС дапоўнены яшчэ 55 пазіцыямі

Савет ЕЭК зацвердзіў умовы вытворчасці, пры выкананні якіх тавар лічыцца вырабленым у ЕАЭС і можа быць дапушчаны да дзяржзакупак у дзяржавах Саюза, яшчэ па 55 таварных пазіцыях.

Адпаведныя змяненні ўнесены ў дадатак №1 да Правіл вызначэння краіны паходжання асобных відаў тавараў для мэт дзяржзакупак. У лік такіх тавараў увайшлі аэрадромныя цягачы, 3Д-прынтэры, мікрафоны, гучнагаварыцелі, тэлефоны, гукавыя ўстаноўкі, схемы прылад і блокаў харчавання вылічальных машын, сканеры, біяметрычныя комплексы, святлодыёды, валаконна-аптычныя кабелі, дыхальныя апараты і іншыя тавары. Усяго ўнесеныя змяненні закранулі пяць галін: станкабудавання, спецыяльнага машынабудавання, вытворчасці медыцынскіх вырабаў, музычных інструментаў, а таксама гукавога абсталявання, электронікі і радыёэлектронікі.

Усе ўмовы і вытворчыя аперацыі ўзгоднены з упаўнаважанымі органамі і бізнесам краін ЕАЭС.

Па словах міністра па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК Бахыта Султанава, рашэнне Савета ЕЭК істотна пашырае магчымасці ўдзелу вытворцаў краін Саюза ў дзяржзакупках адзін аднаго.

«Прынятыя ўмовы і тэхналагічныя аперацыі дазволяць максімальна задзейнічаць у працэсе вытворчасці магутнасці, створаныя ў дзяржавах Саюза, што немалаважна ва ўмовах імпартазамяшчэння і рэлакацыі вытворчасцяў», – пракаменціраваў міністр.

Даведка

З улікам прынятага рашэння Правілы вызначэння краіны паходжання асобных відаў прамысловых тавараў для мэт дзяржаўных закупак, зацверджаныя рашэннем Савета ЕЭК ад 23 лістапада 2020 года №105, змяшчаюць у сабе умовы вытворчасці па 375 таварных найменнях 14 галін прамысловасці. Акрамя таго, Правілы змяшчаюць у сабе 102 таварныя пазіцыі, якія дапускаюцца да ўдзелу у дзяржзакупках на падставе сертыфіката СТ-1.