- з 1 снежня 2021 г. – для газіраваных і негіразаваных прыродных мінеральных пітных вод;
- з 1 сакавіка 2022 г. – для іншых газіраваных і негазіраваных мінеральных пітных і іншых пітных вод.
Прапанаваныя тэрміны абумоўлены неабходнасцю паэтапнага і камфортнага пераходу галіны да ўвядзення абавязковай маркіроўкі.
Узаемадзеянне нацыянальных аператараў дзяржаў-членаў у рамках трансгранічнага гандлю ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным базавай тэхналагічнай арганізацыйнай мадэллю сістэмы маркіроўкі тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі ў ЕАЭС.
Даведка
Эксперымент па маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі ўпакаванай вады праводзіўся на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі з 1 красавіка 2020 г. па 1 чэрвеня 2021 г.
1 ліпеня 2021 г. пачаўся эксперымент па маркіроўцы безалкагольных напояў, уключаючы ўпакаваную ваду, у Рэспубліцы Казахстан.