У Дагавор аб Мытным кодэксе ЕАЭС унясуць змяненні ў сферы рэгулявання знешняга электроннага гандлю
14.07.2021
Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі 13 ліпеня ўхваліла і накіравала на ўнутрыдзяржаўнае ўзгадненне ў дзяржавах Еўразійскага эканамічнага саюза праект Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Мытным кодэксе Саюза, якія тычацца рэгулявання знешняга электроннага гандлю.
Праект Пратакола вызначае парадак і ўмовы ўвозу на мытную тэрыторыю Саюза тавараў, якія набываюцца фізічнымі асобамі на інтэрнэт-пляцоўках, асаблівасці іх мытнага дэкларавання і выплаты мытных плацяжоў, магчымасць адгрузкі такіх тавараў з Мытнага («бондавага») склада, а таксама ўвядзенне інстытута аператара электроннага гандлю.
Вынікі разгляду праекта ў дзяржавах ЕАЭС будуць абмяркоўвацца на пляцоўцы Камісіі ў другім паўгоддзі 2021 года.