Навіны

21.06.2021

У ЕАЭС будзе сфарміраваны Адзіны пералік вытворцаў кабельна-правадніковай прадукцыі

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі на выязным пасяджэнні ў Брэсце 21 чэрвеня прыняла рэкамендацыю аб развіцці кааперацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы вытворчасці кабельна-правадніковай прадукцыі.

Як адзначыў міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Артак Камалян, Камісія прадпрымае шэраг дзеянняў для ўзмацнення пазіцый прамыслоўцаў краін ЕАЭС, занятых у вытворчасці кабельна-правадніковай прадукцыі. 

«Для гэтага мы ўзаемадзейнічаем з прадстаўнікамі ўпаўнаважаных органаў, бізнес-супольнасцю і профільнымі асацыяцыямі бакоў, – растлумачыў Артак Камалян. – Сфарміравана і вядзе работу экспертная група, дзе мы абмяркоўваем найбольш вострыя пытанні. Адзін з іх – узмацненне кааперацыі паміж вытворчымі аб'яднаннямі нашых краін з дапамогай пошуку новых механізмаў узаемадзеяння і магчымасцяў атрымання дакладнай і актуальнай інфармацыі».

Палажэнні распрацаванай прамысловым блокам ЕЭК рэкамендацыі накіраваны на развіццё супрацоўніцтва прадпрыемстваў кабельна-правадніковай галіны краін ЕАЭС для сумеснай вытворчасці інавацыйнай і высокатэхналагічнай прадукцыі з улікам прыярытэтных напрамкаў мадэрнізацыі эканомік дзяржаў Саюза. У дакуменце падкрэсліваецца неабходнасць узмацнення ўзаемадзеяння вытворцаў сыравіны і канчатковай прадукцыі, а таксама скарачэння долі замежных камплектуючых і сыравіны ў кабельна-правадніковай прадукцыі, якая вырабляецца ў ЕАЭС.

Плануецца таксама сфарміраваць Адзіны інфармацыйны пералік вытворцаў кабельна-правадніковай прадукцыі краін ЕАЭС, гатовых удзельнічаць у кааперацыйнай дзейнасці. Пералік павінен стаць інфармацыйным рэсурсам і інструментам для фарміравання новых эканамічных сувязяў паміж усімі гульцамі рынку ЕАЭС.

«Важна дапамагчы ўдзельнікам рынку ў пошуку выгадных кааперацыйных праектаў. І асабліва важна пасадзейнічаць умацаванню пазіцый нацыянальных вытворцаў оптавалаконнага кабеля», – падкрэсліў Артак Камялян.