Навіны

26.01.2021

Намеснікам дырэктара Дэпартамента развіцця інтэграцыі ЕЭК прызначаная Валянціна Януцёнак

Валянціна Уладзіміраўна Януцёнак скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі. Валодае французскай і англійскай мовамі.

Працавала выкладчыкам, з 1998 года – на розных пасадах у сістэме Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У сферу кампетэнцыі ўваходзілі пытанні знешнепалітычнага аналізу, развіцця двухбаковых адносін, інтэграцыйнага ўзаемадзеяння.

У 2018 - 2021 гады-начальнік упраўлення Расіі Галоўнага ўпраўлення Расіі, краін СНД і еўразійскай інтэграцыі МЗС Беларусі.           

З 18 студзеня 2021 года прызначаная намеснікам дырэктара Дэпартамента развіцця інтэграцыі Еўразійскай эканамічнай камісіі.