Працоўную дзейнасць пачала ў 1989 годзе. Працавала ў шэрагу міжнародных арганізацый, у банкаўскай сферы, займалася прадпрымальніцкай дзейнасцю.
Мае вялікі вопыт выкладчыцкай працы. У 2011-2014 гадах і 2018-2020 гадах выкладала ў еўрапейскай рэгіянальнай адукацыйнай акадэміі Ерэвана. У 2019-2020 гадах – у Ерэванскім філіяле Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. М.В. Ламаносава.
З 2009 па 2015 гады працавала дырэктарам дэпартамента развіцця экспарту і прадпрыемстваў армянскага агенцтва развіцця.
З 2016 па 2018 гады займала розныя пасады ў Міністэрстве міжнароднай эканамічнай інтэграцыі і рэформаў Рэспублікі Арменія, дзе на завяршальным этапе працавала галоўным дарадцам міністра міжнароднай эканамічнай інтэграцыі і рэформаў – віцэ-прэм'ер-міністра Арменіі.
2018-2021 гадах узначальвала Дэпартамент міжнароднай эканамічнай інтэграцыі апарату Прэм'ер-міністра Рэспублікі Арменія.
З 12 лютага 2021 года прызначаная намеснікам дырэктара Дэпартамента развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці ЕЭК.