16 мая адбылося чарговае пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай
камісіі (ЕЭК). У ходзе пасяджэння быў прыняты шэраг рашэнняў у сферы інтэграцыі
і макраэканомікі, гандлю, мытнага супрацоўніцтва, тэхнічнага рэгулявання, а
таксама па развіццю прававога забеспячэння Мытнага саюза.
16 мая адбылося чарговае
пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). У ходзе пасяджэння быў
прыняты шэраг рашэнняў у сферы інтэграцыі і макраэканомікі, гандлю, мытнага
супрацоўніцтва, тэхнічнага рэгулявання, а таксама па развіццю прававога
забеспячэння Мытнага саюза.
У прыватнасці, Саветам
ЕЭК быў у асноўным адобраны праект Дагавора аб таварных знаках, знаках
абслугоўвання і найменнях месцаў паходжання тавараў на тэрыторыях дзяржаў-членаў
Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. Распрацоўка дадзенага Дагавора
адбывалася на аснове Пагаднення аб адзіных прынцыпах рэгулявання ў сферы аховы
і абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці ад 9 снежня 2010 года. Дагавор
распрацаваны ў мэтах стварэння спрыяльных умоў для фарміравання Мытнага саюза і
Адзінай эканамічнай прасторы шляхам забеспячэння на тэрыторыях дзяржаў Бакоў
прававой аховы таварных знакаў, знакаў абслугоўвання і найменняў месцаў
паходжання тавараў. Бакі дамовіліся аб нiжэйпададзеным:
Дадзены Дагавор рэгулюе адносіны, якія ўзнікаюць у сувязі з рэгістрацыяй, прававой
аховай і выкарыстаннем таварных знакаў, знакаў абслугоўвання і найменняў месцаў
паходжання тавараў на тэрыторыях дзяржаў-членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай
прасторы (АЭП).
На пасяджэнні Савета ЕЭК
былі зацверджаны рашэнні ў галіне гандлю. У тым ліку, прынята рашэнне часова
знізіць стаўку ўвазной мытнай пошліны на асобныя віды штучных віскозных
валокнаў з 5% да 0% ад мытнага кошту. Зніжаная стаўка пошліны будзе дзейнічаць
з 1 ліпеня 2013 г. па 30 чэрвеня 2014 г.
Такое валакно з'яўляецца
сыравінай для вытворчасці бытавых і гігіенічных вырабаў, у тым ліку сурвэтак,
перавязачных, пракладачных, фільтруючых і ўпаковачных матэрыялаў, якія
прымяняюцца ў медыцынскай, мэблевай, абутковай, швейнай, аўтамабільнай
прамысловасці.
«Зараз унутранай
вытворчасці такіх віскозных валокнаў у краінах Мытнага саюза няма. Таму мы
разлічваем, што зніжэнне стаўкі ўвазной мытнай пошліны дазволіць павысіць
эфектыўнасць вытворчасці і канкурэнтаздольнасць нятканых матэрыялаў, якія
вырабляюцца ў МС, за кошт скарачэння выдаткаў, так як доля віскознага валакна ў
сабекошту гатовай прадукцыі складае каля 60%. Да кастрычніка бягучага года мы
правядзем спецыяльны маніторынг, па выніках якога будзе прынята рашэнне аб
мэтазгоднасці падаўжэння дзеяння меры», – растлумачыў Міністр па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў. Рашэнне ўступае ў
сілу па заканчэнні 30 каляндарных дзён з даты яго афіцыйнага апублікавання.
Таксама на пасяджэнні
Савета ЕЭК было прынята рашэнне часова знізіць стаўку ўвазной мытнай пошліны на
фруктовае пюрэ з персікаў, нектарынаў і абрыкосаў, якая выкарыстоўваецца для
вытворчасці сокаў, з 15% да 0% ад мытнага кошту. Такая стаўка будзе дзейнічаць
з 1 ліпеня 2013 г. па 31 снежня 2014 г. уключна.
«Паколькі вытворчая
патрэба ў дадзеным тавары задавальняецца за кошт імпартных паставак, зніжэнне
ставак дасць магчымасць не дапусціць падаражэння гатовай прадукцыі і захаваць
аб'ёмы спажывання сокаў. Акрамя таго, гэта паспрыяе павелічэнню загрузкі прадпрыемстваў-вытворцаў
сокаў, захаванню існуючых і стварэнню новых працоўных месцаў», – расказаў Міністр па гандлі ЕЭК Андрэй
Сляпнёў.
Акрамя таго, Савет
Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняў рашэнне знізіць стаўку ўвазной мытнай
пошліны на пластмасавыя нарыхтоўкі для мяккіх кантактных лінз з 20% да 0% ад
мытнага кошту.
«Паколькі стаўка пошліны
на імпартуемыя гатовыя кантактныя лінзы складае 5% ад мытнага кошту, дадзенае
змяненне стаўкі пошліны павысіць цэнавую канкурэнтаздольнасць кантактных лінз,
якія вырабляюцца ў краінах Мытнага саюза, за кошт зніжэння сабекошту
вытворчасці, – адзначыў Міністр па
гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў. – Таксама,
чакаецца павелічэнне аб'ёму выпуску гатовай імпартазамяшчальнай прадукцыі».
Рашэнне ўступае ў сілу па заканчэнні 30 каляндарных дзён з даты яго афіцыйнага
апублікавання.
Члены Савета ЕЭК таксама
разгледзелі праект канцэпцыі стварэння трацейскага суда ў рамках Мытнага саюза.