Навіны

16.12.2016

Міжнародны круглы стол «Развіваючы інтэграцыю, аб'ядноўваючы кантыненты. ЕАЭС – Лацінская Амерыка»

16 снежня Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) у партнёрстве з Эканамічнай камісіяй ААН для Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна (ЭКЛАК), а таксама Інстытутам Лацінскай Амерыкі Расійскай акадэміі навук (ІЛА РАН) праводзяць міжнародны круглы стол «Развіваючы інтэграцыю, аб'ядноўваючы кантыненты», прысвечаны абмеркаванню напрамкаў інтэграцыйнага збліжэння краін еўразійскага і лацінаамерыканскага рэгіёнаў.Аб'ектыўныя тэндэнцыі аб'яднання дзяржаў у рэгіянальныя інтэграцыйныя структуры, з аднаго боку, і пашырэнне пазарэгіянальнага інтэграцыйнага супрацоўніцтва, з іншага, абумоўліваюць неабходнасць пошуку агульных поглядаў і накірунк міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і дзяржаў Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна.Прымаючы пад увагу важнасць устанаўлення інтэграцыйнага дыялогу паміж еўразійскім і лацінаамерыканскімі рэгіёнамі, ЕЭК прадпрымае крокі па наладжванні канструктыўнага супрацоўніцтва і міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння. Мэты мерапрыемства:1.     абмеркаванне напрамкаў супрацоўніцтва паміж дзяржавамі-членамі ЕАЭС і краінамі-ўдзельніцамі інтэграцыйных блокаў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі;2.     выпрацоўка магчымых фарматаў выбудоўвання канструктыўнага міжрэгіянальнага дыялогу;3.     агляд апошніх тэндэнцый узаемадзеяння існуючых інтэграцыйных аб'яднанняў унутры лацінаамерыканскага кантынента. Праграма:1.     уступнае слова члена Калегіі (міністра) па інтэграцыі і макраэканоміцы ЕЭК Таццяны Валавой;2.     прэзентацыя ІЛА РАН, прысвечаная аналізу інтэграцыйных працэсаў Лацінскай Амерыкі і апошніх тэндэнцый у галіне інтэграцыйнага ўзаемадзеяння Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі;3.     прэзентацыя ЭКЛАК на тэму аб'яднання блокаў МЕРКАСУР і Ціхаакіянскага Альянсу (тэлемост);4.     прэзентацыя ЕЭК на тэму макраэканамічнага развіцця дзяржаў-членаў ЕАЭС і перспектыў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна.5.     экспертнае абмеркаванне. Месца правядзення: г. Масква, вул. Летнікоўская 2, корп. 2, зала Калегіі (10 паверх).Час правядзення: 15:00. Запрашаем усіх жадаючых да сумеснай працы ў рамках круглага стала. Просім пацвердзіць свой удзел Юліі Румянцевай па тэл. +7 (495) 6692400 (доб.4698) або па электроннай пошце rumyanceva@eecommission.org у тэрмін да 14 снежня 2016 года. Кантактная асоба: намеснік начальніка аддзела супрацоўніцтва пры правядзенні ўзгодненай макраэканамічнай палітыкі Дэпартамента макраэканамічнай палітыкі ЕЭК Ларыса Плачында, тэл. +7 (495) 6692400 (дадатк. 4655), адрас электроннай пошты: plachinda@eecommission.org ​