Камісія
Агульная інфармацыя
Савет ЕЭК
Калегія ЕЭК
Дэпартаменты ЕЭК
Кансультатыўныя органы ЕЭК
Навіны
Навіны
ЕЭК у СМІ
Каляндар
Відэагалерэя
Фотагалерэя
Увазе СМІ
Для грамадзян
Вакансіі
Таргі
Кантакты
бел
рус
eng
арм
қаз
кыр
Агульная інфармацыя
Савет ЕЭК
Калегія ЕЭК
Дэпартаменты ЕЭК
Кансультатыўныя органы ЕЭК
Навіны
ЕЭК у СМІ
Каляндар
Відэагалерэя
Фотагалерэя
бел
рус
eng
арм
қаз
кыр
Камісія
Агульная інфармацыя
Савет ЕЭК
Калегія ЕЭК
Дэпартаменты ЕЭК
Кансультатыўныя органы ЕЭК
Навіны
Навіны
ЕЭК у СМІ
Каляндар
Відэагалерэя
Фотагалерэя
Увазе СМІ
Для грамадзян
Вакансіі
Таргі
Кантакты
Навіны
Навіны
ЕЭК у СМІ
Фотагалерэя
Відэагалерэя
Вылучыце напрамак
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Развитие интеграции
Макроэкономическая политика
Статистика
Развитие предпринимательской деятельности
Финансовая политика
Трудовая миграция и соцзащита
Промышленная политика
Агропромышленная политика
Техническое регулирование и аккредитация
СФС-меры
Регулирование рынка лекарств
Транспорт и инфраструктура
Энергетика
Антимонопольное регулирование
Политика в области госзакупок
Информационные технологии
Функционирование внутренних рынков
13 сакавіка 2025
Укараненне перадавых лічбавых рашэнняў у дзейнасць мытных органаў абмеркавалі ў Казахстане
Міністр па мытным супрацоўніцтве ЕЭК Руслан Давыдаў наведаў з рабочым візітам Астану, дзе правёў сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства фінансаў Рэспублікі Казахстан – віцэ-міністрам Ержанам Біржанавым і старшынёй Камітэта дзяржаўных даходаў Жандасам Дуйсембіевым. У рамках перамоў абмяркоўваўся шырокі спектр актуальных пытанняў у сферы мытнага рэгулявання, уключаючы рэалізацыю Пагаднення аб прымяненні навігацыйных пломбаў, падыходы да мадэрнізацыі мытных пунктаў пропуску на мяжы ЕАЭС, укараненне агульных працэсаў і перспектывы развіцця мытнага рэгулявання ў рамках Саюза да 2045 года. Міністр ЕЭК вывучыў бягучы стан і перспектывы ўкаранення новай інфармацыйнай сістэмы «Кедэн» у дзейнасць мытных органаў Казахстана, а таксама магчымасці яе інтэграцыі з адзінай інфармацыйнай сістэмай ЕАЭС. Інфармацыйная сістэма «Кедэн» будзе спрыяць не толькі ўкараненню электроннага мытнага дэкларавання, але і рэалізацыі папярэдняга інфармавання, стварэнню сістэмы інтэграванага кантролю на пунктах пропуску, а таксама аўтаматызацыі мытных аперацый з фіксацыяй парушэнняў, што ў сваю чаргу забяспечыць празрыстасць мытнага адміністравання. У ходзе візіту Руслан Давыдаў таксама наведаў Сітуацыйны цэнтр Галоўнага дыспетчарскага ўпраўлення Камітэта дзяржаўных даходаў Міністэрства фінансаў Казахстана. Тут ажыццяўляецца аналіз здымкаў, якія атрымліваюцца ад інспекцыйна-надглядных комплексаў, а таксама каардынацыя працэсу правядзення мытных надглядаў, якія выконваюцца работнікамі мытных пастоў. Цэнтр адыгрывае важную ролю ў эфектыўным кіраванні і кантролі за мытнымі аперацыямі, забяспечваючы высокую ступень празрыстасці і своечасовасць у працэсах праверкі і апрацоўкі грузаў.
13 сакавіка 2025
Эльдар Алішэраў: «Еўразійская эканамічная інтэграцыя забяспечвае прыкметны рост ключавых паказчыкаў развіцця краін ЕАЭС»
Аб дасягненнях Еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, якія былі дасягнуты за дзесяцігоддзе працы Еўразійскага эканамічнага саюза, распавёў міністр па інтэграцыі і макраэканоміцы ЕЭК Эльдар Алішэраў на анлайн-канферэнцыі «ЕАЭС: 10 гадоў функцыянавання найбуйнейшага інтэграцыйнага аб'яднання ў Еўразіі». Міністр ЕЭК зрабіў акцэнт на мерах, якія будуць прыняты для рэалізацыі Дэкларацыі аб далейшым развіцці эканамічных працэсаў у ЕАЭС да 2030 і 2045 гадоў, і звярнуў увагу на выбудоўванне і развіццё аптымальных фарматаў узаемадзеяння з партнёрамі на знешнім трэку. Эльдар Алішэраў адзначыў, што еўразійская эканамічная інтэграцыя аказвае моцны ўплыў на эканоміку, які стабілізуе і стымулюе, чым забяспечвае прыкметны рост ключавых паказчыкаў развіцця краін еўразійскай «пяцёркі». «Новая канфігурацыя гандлю, транспартна-лагістычных маршрутаў, працоўнай міграцыі і фінансавых патокаў у рэгіёне разам з актыўнай эканамічнай палітыкай паслужылі стымулам для актыўнага эканамічнага росту ў ЕАЭС, – сказаў Эльдар Алішэраў. – Паводле ацэнак ЕЭК, індэкс фізічнага аб'ёму ВУП у ЕАЭС у 2024 годзе склаў 117,6% да 2014 года. Па асобных дзяржавах-членах рост ВУП быў больш значным, напрыклад, у Арменіі – у 1,6 раза, Кыргызстане – у 1,6 раза, Казахстане – у 1,3 раза». Міністр ЕЭК таксама надаў увагу статыстычным паказчыкам узаемнага і знешняга гандлю ў ЕАЭС. Аб'ектыўныя даныя сведчаць пра значнае павелічэнне аб'ёмаў гандлю паміж дзяржавамі-членамі, а таксама пра рост знешнеэканамічнай актыўнасці. «Рост долі абароту ўзаемнага гандлю ў знешнегандлёвым абароце ЕАЭС вырас да 19,8% у 2024 годзе супраць 13,5% у 2015 годзе, – распавёў міністр ЕЭК. – Аб'ём узаемнага гандлю таварамі ў саюзе з 2015 года ўдвоіўся і дасягнуў у 2024 годзе амаль 100 млрд дол. ЗША». Кіраўнік блока па інтэграцыі і макраэканоміцы ЕЭК упэўнены, што да сённяшняга дня ЕАЭС сфарміраваўся як важны элемент сусветнай эканамічнай архітэктуры. «Створана гнуткая інфраструктура, якая ахоплівае ключавых партнёраў і дазваляе комплексна весці дыялог у інтарэсах павышэння ўстойлівасці эканомік дзяржаў-членаў, вырашаць задачы ўбудавання ЕАЭС у сусветную архітэктуру эканамічных адносін, пашырэння геаграфіі і аб'ёму экспарту, а таксама прыцягнення замежных інвестыцый і тэхналогій», – адзначыў ён. Камісіяй заключана 46 мемарандумаў аб узаемаразуменні з універсальнымі і профільнымі міжнароднымі арганізацыямі, 14 – з рэгіянальнымі інтэграцыйнымі і міждзяржаўнымі аб'яднаннямі, а таксама 30 мемарандумаў аб супрацоўніцтве з урадамі, міністэрствамі ведамствамі трэціх краін. Акрамя таго, дзейнічае чатыры гандлёвыя пагадненні паміж ЕАЭС і трэцімі краінамі (В'етнамам, Іранам, КНР і Сербіяй). У цяперашні час вядзецца актыўная праца па дасягненні дамоўленасцяў аб лібералізацыі гандлёвых рэжымаў з ААЭ, Інданезіяй і Манголіяй. Высокую зацікаўленасць да дыялогу з Саюзам праяўляюць краіны Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Актыўна развіваюцца адносіны з АСЕАН, а таксама з краінамі гэтага рэгіёна на двухбаковай аснове. «Прыярытэтам, безумоўна, застаюцца адносіны з найбліжэйшымі партнёрамі – краінамі СНД, ШАС, БРІКС, АСЕАН. Нягледзячы на складанасці геаэканомікі, колькасць новых партнёраў Саюза працягвае павялічвацца», – падкрэсліў Эльдар Алішэраў. ВУП трэціх краін і рэгіянальных аб'яднанняў эканамічнай інтэграцыі, з якімі Саюз заключыў гандлёвыя пагадненні або прадаставіў статус назіральніка, а Камісія падпісала мемарандумы аб узаемадзеянні, складае 71,9 трлн дол. ЗША (паводле звестак Сусветнага банка, па парытэце пакупніцкай здольнасці), або 49,9% сусветнага ВУП. Насельніцтва гэтых краін дасягае 4,3 млрд чалавек, або 53,5% насельніцтва свету.
13 сакавіка 2025
ЕЭК і Рэспубліка Узбекістан абмеркавалі прыярытэтныя пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва
Пытанні актывізацыі ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва абмеркавалі падчас чацвёртага пасяджэння сумеснай рабочай групы па ўзаемадзеянні паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і Ўрадам Рэспублікі Узбекістан. Сустрэча прайшла пад сустаршынствам міністра па інтэграцыі і макраэканоміцы ЕЭК Эльдара Алішэрава і намесніка міністра інвестыцый, прамысловасці і гандлю Рэспублікі Узбекістан Хурама Цешабаева 13 сакавіка ў штаб-кватэры ЕЭК. «Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж дзяржавамі-членамі ЕАЭС і Рэспублікай Узбекістан носіць стратэгічны характар як па сваім маштабе, так і па шырыні наменклатуры тавараў, і стабільна мае станоўчую дынаміку. Рэспубліка Узбекістан займае першае месца сярод гандлёвых партнёраў Саюза з краін СНД. На долю Узбекістана прыпадае амаль палова вартаснага аб'ёму гандлю ЕАЭС з краінамі СНД. Наш гандаль адлюстроўвае ўзаемна дапаўняльны характар эканомік дзяржаў-членаў ЕАЭС і Рэспублікі Узбекістан», – адзначыў міністр па інтэграцыі і макраэканоміцы ЕЭК Эльдар Алішэраў. У сваю чаргу Хурам Цешабаеў канстатаваў, што з ЕАЭС створаны эфектыўныя пляцоўкі для стымулявання бізнес-дыялогу, рэалізуюцца сотні буйных праектаў у галіне прамкааперацыі і інфраструктуры. Узбекістан сістэмна ўдзельнічае ў міжурадавых і міжведамасных пасяджэннях, эканамічных форумах і выставах, кансультацыях і сустрэчах высокага ўзроўню, якія праводзяцца пад эгідай ЕАЭС. Па словах Эльдара Алішэрава, актуальныя напрамкі супрацоўніцтва паміж ЕАЭС і Узбекістанам атрымалі развіццё ў падпісаным у кастрычніку 2024 года Плане сумесных мерапрыемстваў Еўразійскай эканамічнай камісіі і Ўрада Рэспублікі Узбекістан на 2024 – 2026 гады. У ходзе пасяджэння бакі абмеркавалі пытанні лічбавізацыі транспартнай сферы, павышэння эфектыўнасці лагістычных маршрутаў ва ўзаемным гандлі, прапрацоўкі магчымых падыходаў да арганізацыі абмену інфармацыяй аб таварах і транспартных сродках міжнароднай перавозкі, якія перамяшчаюцца праз мытныя межы ЕАЭС і Узбекістана, а таксама супрацоўніцтва ў сферах канкурэнцыі і абароны правоў спажыўцоў. Па выніках пасяджэння была заўважана значнасць рэалізацыі сумеснага праекта дзяржаў-членаў ЕАЭС «Еўразійскі аграэкспрэс» у напрамку Узбекістана для развіцця транспартна-лагістычных ланцужкоў паставак сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання, у тым ліку прапрацоўкі новых лагістычных маршрутаў для ўзаемнай пастаўкі прадукцыі. Прадстаўнікі ЕЭК выказалі гатоўнасць прапрацаваць магчымасці забеспячэння ўзаемнага прызнання сродкаў ідэнтыфікацыі лекавых прэпаратаў паміж ЕАЭС і Узбекістанам, удзелу ўзбекскіх кампаній у сумесных кааперацыйных праектах у прамысловасці і АПК. Таксама падтрымана прапанова Узбекістана аб правядзенні ў сакавіку 2025 года чарговых кансультацый па пытаннях фарміравання адзінай сістэмы мытнага транзіту ЕАЭС – Узбекістан. Бакі пагадзіліся з ініцыятывай Дзелавога савета ЕАЭС і ГПП Узбекістана аб правядзенні ў красавіку 2025 года сумеснага бізнес-дыялогу. Па выніках абмеркаванняў узгоднена правядзенне пятага пасяджэння сумеснай рабочай групы ў 2026 годзе ва Узбекістане.
12 сакавіка 2025
У ЕЭК абмеркавалі перспектывы ўстойлівага развіцця сельскай гаспадаркі
12 сакавіка на пляцоўцы Еўразійскай эканамічнай камісіі пад старшынствам дырэктара Дэпартамента аграпрамысловай палітыкі ЕЭК Наіры Карапецян адбыўся круглы стол «Зялёныя гарызонты: устойлівае развіццё сельскай гаспадаркі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза». Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі падыходы да аналізу і мадэліравання наступстваў ад увядзення вугляроднага падатку ў сельскай гаспадарцы краін ЕАЭС, ролю зялёнай сельскай гаспадаркі ў зніжэнні вугляроднага следу, перспектывы міжкраінавай кааперацыі арганік-вытворцаў, рэгуляванне эмісіі парніковых газаў пры прымяненні ўгнаенняў і шэраг іншых пытанняў. Як адзначыла ў сваім выступленні Наіра Карапецян, у сучасным свеце ўстойлівае развіццё АПК становіцца ўсё больш актуальным, паколькі сельская гаспадарка непасрэдна звязана з выкарыстаннем прыродных рэсурсаў і аказвае значны ўплыў на навакольнае асяроддзе. «Для змякчэння наступстваў у ЕАЭС неабходны пераўтварэнні ў сельскагаспадарчай і харчовай сістэмах на аснове ўзгодненых дзеянняў і адаптацыі галіны да бягучых рэалій», – падкрэсліла дырэктар Дэпартамента аграпрамысловай палітыкі ЕЭК. У круглым стале прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Узбекістан, Расійскай сістэмы якасці, Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Інстытута прыкладных эканамічных даследаванняў РАНГіДзС пры Прэзідэнце РФ, галіновага бізнесу.
11 сакавіка 2025
У ЕАЭС створана рабочая група для рэалізацыі «пілота» па прымяненні электронных міжнародных транспартных накладных e-CMR
Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі 11 сакавіка прыняла рашэнне аб стварэнні рабочай групы для рэалізацыі пілотнага праекта па прымяненні электронных міжнародных транспартных накладных e-CMR пры ажыццяўленні міжнародных грузавых аўтамабільных перавозак у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза. У склад рабочай групы ўвойдуць прадстаўнікі ўпаўнаважаных органаў краін ЕАЭС у галіне транспарту, лічбавізацыі, падатковага і мытнага рэгулявання, а таксама бізнес-супольнасці, навуковых арганізацый і галіновых аб'яднанняў. Кіраўніком экспертнай пляцоўкі вызначаны міністр па энергетыцы і інфраструктуры ЕЭК Арзыбек Кожашаў. «Сёння мы зрабілі яшчэ адзін крок да пераходу на юрыдычна значны электронны дакументаабарот у сферы аўтамабільнага транспарту. Рабочая група вызначыць тэрміны і парадак правядзення пілотнага праекта па прымяненні ў ЕАЭС электронных міжнародных транспартных накладных, а таксама адпрацуе практычныя пытанні яго рэалізацыі», – адзначыў міністр ЕЭК. Асноўная мэта праекта – забяспечыць практычную адпрацоўку тэхналогіі трансгранічнага абмену электроннымі дакументамі паміж суб'ектамі розных дзяржаў з выкарыстаннем механізмаў лічбавага подпісу і «даверанага трэцяга боку». Пілотны праект будзе спрыяць паскарэнню працэсаў атрымання і праверкі транспартных дакументаў, а таксама зніжэнню выдаткаў пры ажыццяўленні транспартна-лагістычных і кантрольна-наглядных працэдур. Пасяджэнне рабочай групы плануецца правесці ў II квартале 2025 года.
11 сакавіка 2025
Арзыбек Кожашаў распавёў аб 10-гадовым функцыянаванні ЕАЭС
Міністр па энергетыцы і інфраструктуры ЕЭК Арзыбек Кожашаў выступіў у фармаце відэазвароту перад удзельнікамі Міжнароднай дыскусіі, прысвечанай 10-годдзю функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза. Асноўнымі прадметамі абмеркавання ўдзельнікаў сталі дасягнутыя поспехі і выклікі, з якімі сутыкнуўся Саюз. «Шэраг фактараў і іх негатыўных наступствы сталі для Саюза знешнімі выклікамі, з якімі аб'яднанне паспяхова справілася. Пра гэта сведчыць рост ВУП за адзначаны перыяд прыкладна на 50% – з 1,6 трлн да 2,4 трлн долараў ЗША. Пры гэтым узаемны гандаль удвоіўся і склаў каля 90 млрд. долараў ЗША, а яго доля ў агульным аб'ёме знешняга гандлю ЕАЭС вырасла да 18,2%», – адзначыў Арзыбек Кожашаў. Міністр паведаміў аб больш камфортных умовах для грамадзян ЕАЭС у сферы адукацыі, медыцынскай дапамогі, прызначэннях і выплатах пенсіі. Адзначаны выгады бізнес-супольнасці, для якой права Саюза прадугледжвае свабоднае перамяшчэнне тавараў і роўны доступ да дзяржаўных закупак. Таксама міністр ЕЭК падкрэсліў, што на сённяшні дзень прасоўваюцца пытанні агульнага рынку нафты, газу і электраэнергіі, што забяспечыць даступнасць энергарэсурсаў і развіццё краін ЕАЭС. Вырашаюцца задачы па дыверсіфікацыі паставак і нарошчванні патэнцыялу новых транспартных калідораў, такіх як транспартны калідор «Поўнач – Поўдзень», і супрацоўніцтва з Кітаем па праекце «Адзін пояс, адзін шлях».
10 сакавіка 2025
Бакытжан Сагінтаеў павіншаваў Аляксандра Турчына з прызначэннем Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь
Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў павіншаваў Аляксандра Турчына з прызначэннем на пасаду Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь. «Упэўнены, што Ваша дзейнасць на чале Ўрада будзе спрыяць далейшаму развіццю Беларусі і еўразійскай эканамічнай інтэграцыі», – гаворыцца ў віншавальным лісце. Ад імя ЕЭК і ад сябе асабіста Бакытжан Сагінтаеў пажадаў Аляксандру Турчыну моцнага здароўя і рэалізацыі ўсіх намечаных планаў на карысць Рэспублікі Беларусь і яе грамадзян.
10 сакавіка 2025
Сербія ў адказ на зварот ЕЭК адмяніла абмежаванні на ўвоз сланечнікавага алею і тлушчазмяшчальнай прадукцыі з краін Саюза
Сербія апавясціла Еўразійскую эканамічную камісію аб зняцці колькасных абмежаванняў на ўвоз сланечнікавага алею і тлушчазмяшчальнай прадукцыі з краін Еўразійскага эканамічнага саюза. Адмена абмежаванняў была ініцыявана міністрам урада Рэспублікі Сербіі, адказным за развіццё адносін з ЕАЭС, Ненадам Паповічам у адказ на зварот ЕЭК. «Пытанне прапрацоўвалася Камісіяй з красавіка мінулага года ў рамках работы па рэалізацыі Пагаднення аб свабодным гандлі паміж Саюзам і Сербіяй. У прыватнасці, тэма закраналася падчас маёй сустрэчы з Ненадам Паповічам у верасні», – адзначыў міністр па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў. Ён дадаў, што адмена абмежаванняў адлюстроўвае канструктыўнае ўзаемадзеянне і падкрэслівае пазітыўнае развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва бакоў. Пасля ўвядзення абмежавальных мер у сакавіку 2024 года экспарт сланечнікавага алею і маргарыну (ТН ЗЭД 1512 19 900 2, 1512 19 900 9, 1517 10 100 0, 1517 10 900 0) з ЕАЭС у Сербію за 10 месяцаў 2024 года скараціўся на 40% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года. Пры гэтым у 2023 годзе гэты паказчык дэманстраваў прыкладна пяціразовае павелічэнне ў параўнанні з 2022 годам.
Паказаць яшчэ
Рэсурсы ЕАЭС
Сайт Еўразійскага эканамічнага саюза
Прававы партал Еўразійскага эканамічнага саюза
Партал Функцыянавання ўнутраных рынкаў ЕАЭС
Партал аб лічбавым парадку ЕАЭС