Навіны

21.03.2023

Старшыня Калегіі ЕЭК павіншаваў Прэзідэнтаў Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана, Ірана, Азербайджана і Туркменістана з Міжнародным святам Нооруз (Наўрыз, Наўруз, Ноўруз)

Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч павіншаваў Прэзідэнтаў Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарта Такаева, Кыргызскай Рэспублікі Садыра Жапарава, Рэспублікі Узбекістан Шаўката Мірзіёева, Ісламскай Рэспублікі Іран Сейеда Эбрахіма Раісі, Азербайджанскай Рэспублікі Ільхама Аліева і Туркменістана Сердара Бердымухамедава з вясновым святам Нооруз (Наўрыз, Наўруз, Ноўруз).

Міхаіл Мясніковіч адзначыў у віншавальных пасланнях, што гэта свята, «з'яўляецца сімвалам старажытных традыцый, увасабляе сабой духоўны ўздым, абуджэнне і абнаўленне прыроды. Тысячагоддзямі шануюцца звычаі свята, перадаюцца з пакалення ў пакаленне і аб'ядноўваюць народы».

Кіраўнік Калегіі ЕЭК пажадаў кіраўнікам дзяржаў моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у дзяржаўнай і міжнароднай дзейнасці, а народам Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Узбекістан, Ісламскай Рэспублікі Іран, Азербайджанскай Рэспублікі і Туркменістана дабрабыту і працвітання.

Даведка

Міжнародны дзень Нооруз (Наўрыз, Наўруз, Ноўруз), у перакладзе з персідскага – «новы дзень», адзначаецца 21 сакавіка. Гэта свята прыходу вясны па астранамічным сонечным календары ў цюркскіх і іранскіх народаў. Наўруз з’яўляецца нацыянальнай традыцыяй. 30 верасня 2009 года Наўруз быў уключаны ЮНЕСКА ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, з гэтага часу 21 сакавіка абвешчана Міжнародным святам Наўруз.