Аддзел стратэгічнага развіцця ўнутранага рынку

Тэл.: + 7 (495) 669-24-00

Слабадчук Цімур Аляксандравіч – начальнік аддзела, дад.: 58-44

Бурнусузян Мерген Арамавіч – саветнiк, дад.: 58-53

Галсцян Нуне Артакаўна – кансультант, дад.: 58-55

Карымава Алiна Фанiл'eўна – кансультант, дад.: 51-33


Аддзел ажыццяўляе наступныя функцыі:

1) забяспечвае распрацоўку дакументаў стратэгічнага характару ў сферы функцыянавання ўнутранага рынку;

2) ажыццяўляе падрыхтоўку аналітычных матэрыялаў па сістэмных праблемах функцыянавання ўнутранага рынку;

3) ажыццяўляе распрацоўку прапаноў і комплексу мер па вырашэнні сістэмных праблем функцыянавання ўнутранага рынку;

4) ажыццяўляе метадалагічную распрацоўку асноў па рабоце з перашкодамі;

5) ажыццяўляе падрыхтоўку праектаў актаў органаў Саюза, якія рэгламентуюць работу па выяўленні і ліквідацыі перашкод на ўнутраным рынку, і прапановы па іх удасканаленні;

6) удзельнічае ў рабоце па развіцці і аптымізацыі інфармацыйнага партала;

7) ажыццяўляе падрыхтоўку штогадовых аналітычных дакладаў аб выніках работы па ліквідацыі дзяржавамі-членамі бар'ераў і абмежаванняў у рамках функцыянавання ўнутранага рынку;

8) падрыхтоўвае даведкі, абгрунтаванні і іншыя аналітычныя матэрыялы па праектах міжнародных дагавораў, рашэнняў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Камісіі, а таксама па іншых пытаннях у рамках сваёй кампетэнцыі;

9) пры неабходнасці ўдзельнічае ў пасяджэннях рабочых і экспертных груп, кансультатыўных органаў Камісіі па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыі аддзела.