Афанасьеў Аляксей Віктаравіч

Афанасьеў Аляксей Віктаравіч

Біяграфія

Нарадзіўся 25 ліпеня 1969 года ў Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Эканоміка і арганізацыя сельскай гаспадаркі» і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнародныя эканамічныя адносіны».

Працоўны шлях пачаў эканамістам на прадпрыемствах сельскагаспадарчай галіны.

З 2000 года па 2003 год працаваў на розных пасадах у фінансавым упраўленні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

З 2003 года па 2012 год – начальнік бюджэтнага аддзела, намеснік начальніка фінансавага ўпраўлення Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

З 2012 года па 2014 год узначальваў Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па г. Мінску.

З 2014 па 2020 год працаваў начальнікам галоўнага фінансавага ўпраўлення Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

У кастрычніку 2020 года прызначаны дырэктарам Дэпартамента фінансаў Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Узнагароджаны ганаровымі граматамі дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь.