Серпікаў Уладзімір Міхайлавіч

Серпікаў Уладзімір Міхайлавіч

Біяграфія

Уладзімір Міхайлавіч Серпікаў нарадзіўся 19 мая 1966 года.

У 1990 годзе з адзнакай скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, у 1996 годзе – юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1990 па 1995 гады займаў розныя пасады ў Міністэрстве адукацыі і Міністэрстве знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь.

З 1995 па 1998 гады працаваў у Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у Нью-Йорку, Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі (г. Вашынгтон).

У 1998-2001 гадах – намеснік начальніка ўпраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 2001-2005 гадах – саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія / Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскім саюзе.

З 2006 па 2010 гады – начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва – намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 2010 па 2016 гады – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы.

У 2016-2022 гадах – пасол па асаблівых даручэннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, кіраўнік перагаворнай дэлегацыі па далучэнні Рэспублікі Беларусь да Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

З 19 мая 2022 года прызначаны на пасаду дырэктара Дэпартамента гандлёвай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Валодае ангельскай і французскай мовамі.