Памер шрыфта:
A
A
A
Колеру сайта:
C
C
C
Звычайная версія сайта
рус
арм
бел
қаз
кыр
eng
Пошук
Пошук
Выберите язык
рус
арм
бел
қаз
кыр
eng
Камісія
Дзейнасць
Навіны
Увазе СМІ
Для грамадзян
Вакансіі
Таргі
Кантакты
Агульная інфармацыя
Савет ЕЭК
Калегія ЕЭК
Дэпартаменты ЕЭК
Кансультатыўныя органы ЕЭК
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Навіны
ЕЭК у СМІ
Каляндар
Выберыце даты
Пазначце даты, за якія жадаеце паглядзець навіны, у фармаце "дд.мм.гггг", напрыклад, 01.01.2017
Вылучыце напрамак
Усе напрамкі
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Вынікі пошуку: 7656
30 кастрычніка 2015
Міністр ЕЭК Сяргей Сідорскі: «Саюзу неабходны пераход ад эканомікі попыту да эканомікі прапановы, здольнай пацясніць імпарт і атрымаць новыя нішы на сусветным рынку»
29 кастрычніка ў Маскве Член Калегіі (Міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі СяргейСідорскі на Х Міжнароднай канферэнцыі «Еўразійская эканамічная інтэграцыя» падкрэсліў, што сёння інтэграцыйнае супрацоўніцтва становіцца адным з галоўныхпрыярытэтаў і інструментаў эканамічнай палітыкі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ( ЕАЭС).
30 кастрычніка 2015
У ЕЭК абмеркавалі зніжэнне тарыфаў на паслугі сувязі ў роўмінгу дзяржаў-членаў ЕАЭС
30 кастрычніка ў Еўразійскай эканамічнай камісіі адбылося пашыранае пасяджэнне падкамітэту па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Кансультатыўнага камітэта па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні, цэнавым рэгуляванні і дзяржаўных (муніцыпальных) закупках, на якім удзельнікі разгледзелі пытанні развіцця канкурэнцыі і зніжэння тарыфаў на паслугі сувязі ў роўмінгу.
30 кастрычніка 2015
Падрыхтаваныя змяненні ў тэхнічны рэгламент ЕАЭС «Аб бяспецы харчовай прадукцыі», якія дазволяць хутчэй адрозніць шакалад ад шакаладнай глазуры
У Еўразійскай эканамічнай камісіі падрыхтаваны праект змяненняў у тэхнічны рэгламент Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) «Аб бяспецы харчовай прадукцыі» (ТР МС 021/2011) у частцы вызначэння дадатковых патрабаванняў да шакаладу, шакаладнай глазуры, шакаладнай масы і какава-прадуктаў. З 30 кастрычніка 2015 года пачынаецца публічнае абмеркаванне праекта змяненняў.
30 кастрычніка 2015
Міністр ЕЭК Таццяна Валавая: «Фармаванне мегарэгіянальных гандлёвых блокаў – гэта пазітыўная з'ява, здольная надаць устойлівасці развіццю светагаспадарчых сувязяў і глабальнай эканоміцы»
29 кастрычніка ў Інстытуце Катона ў Вашынгтоне (ЗША) член Калегіі (міністр) па асноўных напрамках інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Таццяна Валавая ў межах паседжання «Еўразійская эканамічная інтэграцыя: аспекты ўплыву на рэгіянальны рост, глабальны гандаль і развіццё амерыкана-расійскіх адносін» распавяла пра месца Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) у новай сістэме мегарэгіянальныхгандлёвых блокаў, якая цяпер фармуецца.
30 кастрычніка 2015
Міністр ЕЭК Цімур Сулейменаў: «Для далейшай рэалізацыі патэнцыялу развіцця нашага Саюза і забеспячэння фінансавай стабільнасці нам неабходна задумацца пра каардынацыю палітыкі ў фінансава-эканамічнай сферы ў наступным годзе»
29 кастрычніка ў Маскве, у Цэнтры міжнароднага гандлю, у межах X Міжнароднай канферэнцыі «Еўразійская эканамічная інтэграцыя» член Калегіі (міністр) па эканоміцы і фінансавай палітыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Цімур Сулейменаў паведаміў, што Камісія распрацавала два дакументы, якія закладваюць аснову фармавання агульнага рынку фінансавых паслуг Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) шляхам гарманізацыі заканадаўстваў і адміністрацыйнага супрацоўніцтва рэгулятараў у гэтай сферы. Гаворка аб Пагадненні пра абмен інфармацыяй паміж цэнтральнымі банкамі, у тым ліку канфідэнцыйнай, у фінансавай сферы і аб Пагадненні аб патрабаваннях да ажыццяўлення дзейнасці на фінансавых рынках.Дакументы распрацаваныя ў мэтах фармавання агульнага фінансавага рынку да 2025 года.
30 кастрычніка 2015
Прынята рашэнне аб пачатку работы па электроннай пашпартызацыі транспартных калідораў ЕАЭС
28-29 кастрычніка ў Маскве ў межах пасяджэнняў Падкамітэта па інфраструктуры і лагістыцы ды Падкамітэта па чыгуначным транспарце, якія прайшлі пад старшынствам дырэктара Дэпартамента транспарту і інфраструктуры Еўразійскай эканамічнай камісіі Ержана Нурахметава, былі разгледжаныя пытанні ў сферы ўдасканалення транспартнай інфраструктуры і павышэння транзітнага патэнцыялу краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).
29 кастрычніка 2015
Міністр ЕЭК Таір Мансураў на Х Міжнародным энергетычным тыдні распавёў пра фармаванне агульных рынкаў энергарэсурсаў ЕАЭС
28 кастрычніка ў Маскве Член Калегіі (Міністр) па энергетыцы і інфраструктуры ЕЭК Таір Мансураў на аб’яднаным Юбілейным форуме «X Міжнародны энергетычны тыдзень – XV Усерасійскі тыдзень нафты і газу» выступіў з дакладам аб фармаванні агульных рынкаў энергарэсурсаў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).Прадстаўнік ЕЭК распавёў пра стратэгічныя напрамкі далейшага развіцця інтэграцыі ў сферы энергетыкі.
29 кастрычніка 2015
Міністр ЕЭК Валерый Карашкоў: «Усе дакументы, якія забяспечваюць функцыянаванне агульнага рынку лекаў у межах Еўразійскага эканамічнага саюза, неабходна прыняць да канца 2015 года»
28 кастрычніка ў Маскве на нарадзе пад старшынствам Члена Калегіі (Міністра) па пытаннях тэхнічнага рэгулявання ЕЭК Валерыя Карашкова з удзелам Міністраў аховы здароўя краін ЕАЭС абмеркаваная падрыхтоўка актаў, якія забяспечваюць рэалізацыю Пагаднення аб адзіных прынцыпах і правілах абарачэння лекавых сродкаў у межах Еўразійскага эканамічнага саюза.
Паказаць яшчэ