Навіны

20.05.2013

Адбылося пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі

16 мая адбылося чарговае пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). У ходзе пасяджэння быў прыняты шэраг рашэнняў у сферы інтэграцыі і макраэканомікі, гандлю, мытнага супрацоўніцтва, тэхнічнага рэгулявання, а таксама па развіццю прававога забеспячэння Мытнага саюза. 16 мая адбылося чарговае пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). У ходзе пасяджэння быў прыняты шэраг рашэнняў у сферы інтэграцыі і макраэканомікі, гандлю, мытнага супрацоўніцтва, тэхнічнага рэгулявання, а таксама па развіццю прававога забеспячэння Мытнага саюза. У прыватнасці, Саветам ЕЭК быў у асноўным адобраны праект Дагавора аб таварных знаках, знаках абслугоўвання і найменнях месцаў паходжання тавараў на тэрыторыях дзяржаў-членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. Распрацоўка дадзенага Дагавора адбывалася на аснове Пагаднення аб адзіных прынцыпах рэгулявання ў сферы аховы і абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці ад 9 снежня 2010 года. Дагавор распрацаваны ў мэтах стварэння спрыяльных умоў для фарміравання Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы шляхам забеспячэння на тэрыторыях дзяржаў Бакоў прававой аховы таварных знакаў, знакаў абслугоўвання і найменняў месцаў паходжання тавараў. Бакі дамовіліся аб нiжэйпададзеным: Дадзены Дагавор рэгулюе адносіны, якія ўзнікаюць у сувязі з рэгістрацыяй, прававой аховай і выкарыстаннем таварных знакаў, знакаў абслугоўвання і найменняў месцаў паходжання тавараў на тэрыторыях дзяржаў-членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП). На пасяджэнні Савета ЕЭК былі зацверджаны рашэнні ў галіне гандлю. У тым ліку, прынята рашэнне часова знізіць стаўку ўвазной мытнай пошліны на асобныя віды штучных віскозных валокнаў з 5% да 0% ад мытнага кошту. Зніжаная стаўка пошліны будзе дзейнічаць з 1 ліпеня 2013 г. па 30 чэрвеня 2014 г. Такое валакно з'яўляецца сыравінай для вытворчасці бытавых і гігіенічных вырабаў, у тым ліку сурвэтак, перавязачных, пракладачных, фільтруючых і ўпаковачных матэрыялаў, якія прымяняюцца ў медыцынскай, мэблевай, абутковай, швейнай, аўтамабільнай прамысловасці. «Зараз унутранай вытворчасці такіх віскозных валокнаў у краінах Мытнага саюза няма. Таму мы разлічваем, што зніжэнне стаўкі ўвазной мытнай пошліны дазволіць павысіць эфектыўнасць вытворчасці і канкурэнтаздольнасць нятканых матэрыялаў, якія вырабляюцца ў МС, за кошт скарачэння выдаткаў, так як доля віскознага валакна ў сабекошту гатовай прадукцыі складае каля 60%. Да кастрычніка бягучага года мы правядзем спецыяльны маніторынг, па выніках якога будзе прынята рашэнне аб мэтазгоднасці падаўжэння дзеяння меры», – растлумачыў Міністр па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў. Рашэнне ўступае ў сілу па заканчэнні 30 каляндарных дзён з даты яго афіцыйнага апублікавання. Таксама на пасяджэнні Савета ЕЭК было прынята рашэнне часова знізіць стаўку ўвазной мытнай пошліны на фруктовае пюрэ з персікаў, нектарынаў і абрыкосаў, якая выкарыстоўваецца для вытворчасці сокаў, з 15% да 0% ад мытнага кошту. Такая стаўка будзе дзейнічаць з 1 ліпеня 2013 г. па 31 снежня 2014 г. уключна. «Паколькі вытворчая патрэба ў дадзеным тавары задавальняецца за кошт імпартных паставак, зніжэнне ставак дасць магчымасць не дапусціць падаражэння гатовай прадукцыі і захаваць аб'ёмы спажывання сокаў. Акрамя таго, гэта паспрыяе павелічэнню загрузкі прадпрыемстваў-вытворцаў сокаў, захаванню існуючых і стварэнню новых працоўных месцаў», – расказаў Міністр па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў. Акрамя таго, Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняў рашэнне знізіць стаўку ўвазной мытнай пошліны на пластмасавыя нарыхтоўкі для мяккіх кантактных лінз з 20% да 0% ад мытнага кошту. «Паколькі стаўка пошліны на імпартуемыя гатовыя кантактныя лінзы складае 5% ад мытнага кошту, дадзенае змяненне стаўкі пошліны павысіць цэнавую канкурэнтаздольнасць кантактных лінз, якія вырабляюцца ў краінах Мытнага саюза, за кошт зніжэння сабекошту вытворчасці, – адзначыў Міністр па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў. – Таксама, чакаецца павелічэнне аб'ёму выпуску гатовай імпартазамяшчальнай прадукцыі». Рашэнне ўступае ў сілу па заканчэнні 30 каляндарных дзён з даты яго афіцыйнага апублікавання. Члены Савета ЕЭК таксама разгледзелі праект канцэпцыі стварэння трацейскага суда ў рамках Мытнага саюза.