Памер шрыфта:
A
A
A
Колеру сайта:
C
C
C
Звычайная версія сайта
рус
арм
бел
қаз
кыр
eng
Пошук
Пошук
Выберите язык
рус
арм
бел
қаз
кыр
eng
Камісія
Дзейнасць
Навіны
Увазе СМІ
Для грамадзян
Вакансіі
Таргі
Кантакты
Агульная інфармацыя
Савет ЕЭК
Калегія ЕЭК
Дэпартаменты ЕЭК
Кансультатыўныя органы ЕЭК
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Навіны
ЕЭК у СМІ
Каляндар
Выберыце даты
Пазначце даты, за якія жадаеце паглядзець навіны, у фармаце "дд.мм.гггг", напрыклад, 01.01.2017
Вылучыце напрамак
Усе напрамкі
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Вынікі пошуку: 7656
10 ліпеня 2025
ЕАЭС і Інданезія завяршылі перамовы аб свабодным гандлі
Міністр па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі Андрэй Сляпнёў і міністр-каардынатар па эканамічных пытаннях Рэспублікі Інданезія Аірланга Хартарта абвясцілі аб завяршэнні перамоў аб заключэнні пагаднення аб свабодным гандлі. Дыялог бакоў адбыўся ў рэжыме ВКС. «Еўразійскі эканамічны саюз працягвае развіваць сетку эканамічных партнёрстваў з ключавымі дружалюбнымі краінамі. А Інданезія, як вядома, з'яўляецца і членам БРІКС, і адной з найбуйнейшых эканомік Паўднёва-Ўсходняй Азіі з насельніцтвам, якое набліжаецца да 300 млн чалавек», – адзначыў Андрэй Сляпнёў. Міністр ЕЭК нагадаў аб традыцыйным інтарэсе з боку партнёра да супрацоўніцтва з дзяржавамі еўразійскай «пяцёркі». У прыватнасці, у 2023 годзе ў рамках II Еўразійскага эканамічнага форуму ў Маскве адбыўся маштабны бізнес-дыялог «ЕАЭС – Інданезія». «У абсалютным выражэнні зніжэнне пошлін закране прыкладна 3 млрд дол. гандлю ЕАЭС з Інданезіяй. Разлічваем, што тавараабарот паміж нашымі краінамі падвоіцца на працягу найбліжэйшых 3-5 гадоў пасля ўступлення пагаднення ў сілу. Чакаем істотны рост паставак у Інданезію па таварах як сельскагаспадарчай, так і прамысловай груп», – падкрэсліў міністр па гандлі ЕЭК. Паводле слоў Андрэя Сляпнёва, ЕАЭС атрымае прэферэнцыйны доступ на рынку Інданезіі, напрыклад, да такіх пазіцый, як палімеры, угнаенні, энерганосьбіты, кар'ерныя самазвалы, трубы, металы і прадукцыя з каляровых металаў, шырокай наменклатуры электрычнага і механічнага абсталявання. Таксама гаворка ідзе пра пастаўкі пшаніцы, мукі, сухога малака, кандытарскіх вырабаў, халяльнага мяса буйной рагатай жывёлы, мяса птушкі. Пагадненне павінна прайсці адпаведныя працэдуры ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення, якія папярэднічаюць яго падпісанню.
09 ліпеня 2025
Гоар Барсегян: «ЕЭК паслядоўна выступае за паглыбленне прамысловай кааперацыі»
Міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Гоар Барсегян прыняла ўдзел у абыходзе і працы Міжнароднай прамысловай выставы «Інапрам» у Екацярынбургу, у тым ліку ў галоўнай стратэгічнай сесіі «Тэхналагічнае лідарства: індустрыяльны прарыў». На дзелавым сняданку з удзелам міністра прамысловасці і гандлю Расіі Антона Аліханава і кіраўнікоў буйных прамысловых кампаній Гоар Барсегян адзначыла: «Зладжаная праца бізнесу краін Еўразійскага эканамічнага саюза адыгрывае ключавую ролю. Арыентацыя на спажыўца і здольнасць да аператыўнага рэагавання на змяненні рынку дапамагаюць бізнес-супольнасці вырашаць у рамках ЕАЭС маштабныя задачы. Камісія паслядоўна працуе над стварэннем умоў, у якіх прадпрымальнікі могуць лепш раскрыць свой патэнцыял». На нарадзе міністраў прамысловасці краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва абмеркаваны перспектывы далейшай сумеснай работы на еўразійскай прасторы. «Камісія паслядоўна выступае за паглыбленне прамысловай кааперацыі, абмен тэхналогіямі і фарміраванне эфектыўных інтэграцыйных сувязяў. Мы зацікаўлены ў прасоўванні галіновых ініцыятыў, рэалізацыі сумесных праектаў і абмене тэхналагічным вопытам з краінамі ШАС», – падкрэсліла Гоар Барсегян. Яна таксама правяла рабочыя сустрэчы з міністрам прамысловасці Беларусі Андрэем Кузняцовым па пытаннях рэалізацыі механізму фінансавай падтрымкі ў ЕАЭС і сумесных праектаў. Акрамя таго, у рамках мерапрыемстваў «Інапрама» Гоар Барсегян наведала завод па вытворчасці апор асвятлення і свяцільняў «Энерга-Арсенал». Прадпрыемства з'яўляецца адным з патэнцыяльных удзельнікаў наднацыянальнай праграмы падтрымкі ў Саюзе кааперацыйных праектаў, запушчанай у 2024 годзе. З 29 верасня па 1 кастрычніка 2025 года «Інапрам» працягне працу ў Мінску. Там жа адбудзецца пасяджэнне Савета па прамысловай палітыцы ЕАЭС
09 ліпеня 2025
Максім Ермаловіч прадставіў дзейнасць ЕЭК на Канферэнцыі ААН па канкурэнцыі
Дэлегацыя Еўразійскай камісіі на чале з міністрам па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Максімам Ермаловічам у Жэневе прыняла ўдзел у працы 9-й Канферэнцыі ААН па разглядзе Комплексу ўзгодненых на шматбаковай аснове справядлівых прынцыпаў і правіл для кантролю за абмежавальнай дзелавой практыкай. Максім Ермаловіч прадставіў дзейнасць Камісіі і яе ініцыятыву аб дыялогу рэгіянальных інтэграцыйных аб'яднанняў па пытаннях канкурэнцыі на сесіі «Канкурэнцыя і рэгіянальныя эканамічныя арганізацыі». «У рамках сустрэч рэгіянальных арганізацый мы абмяркоўваем актуальныя пытанні рэгулявання канкурэнцыі на рэгіянальным узроўні. Вынікі праведзеных раней пяці сустрэч паказваюць запатрабаванасць такога дыялогу і неабходнасць яго пашырэння, – адзначыў Максім Ермаловіч. – Па выніках мы дамовіліся правесці агляд рэгулявання канкурэнцыі на рэгіянальным узроўні». Міністр ЕЭК ад імя ўдзельнікаў дыялогу заявіў на Канферэнцыі аб важнасці працягу ўзаемадзеяння ў гэтай сферы, неабходнасці рэгулярнага правядзення Камісіяй сустрэч рэгіянальных арганізацый, сумеснага прасоўвання гэтай тэмы на міжнародных пляцоўках. Ён таксама прадставіў папярэднія вынікі праведзенага агляду рэгулявання канкурэнцыі на рэгіянальным узроўні. У рамках Канферэнцыі дэлегацыя Камісіі правяла сустрэчу з кіраўніком падраздзялення міжнароднага гандлю і сыравінных тавараў ЮНКТАД Лус Марыяй дэ ла Мора, падчас якой абмеркаваны перспектывы далейшага супрацоўніцтва. Канферэнцыя ААН праводзіцца раз у пяць гадоў, з'яўляючыся мерапрыемствам высокага ўзроўню па пытаннях канкурэнцыі. Кіраўнікі профільных органаў, высокапастаўленыя службовыя асобы дзяржаў-членаў ААН абмяркоўваюць на ёй у тым ліку ўзмацненне правапрымянення ў гэтай сферы.
09 ліпеня 2025
Пашыраны магчымасці доступу прамтавараў вытворцаў ЕАЭС да дзяржзакупак
Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі ўнёс змяненні ў Правілы вызначэння краіны паходжання асобных відаў тавараў для мэт дзяржаўных (муніцыпальных) закупак, зацверджаныя Саветам ЕЭК у 2020 годзе. У прыватнасці, Правілы дапоўнены ўмовамі вытворчасці для труб, лазераў, мікрадысплеяў, новымі таварнымі найменнямі медыцынскіх вырабаў, аптычных інструментаў, кампанентаў чыгуначнага рухомага саставу і інфраструктуры, таварамі хімічнай прамысловасці. Адзначым, што гэта ўжо другі пакет змяненняў у 2025 годзе, накіраваных на пашырэнне нацыянальнага рэжыму ў дзяржзакупках ва ўмовах уведзеных у краінах ЕАЭС прэферэнцый, абмежаванняў і забарон (у маі Правілы былі дапоўнены 51 таварным найменнем для забеспячэння доступу да ўдзелу ў дзяржзакупках). Прынятыя акты дазволяць вытворцам дзяржаў ЕАЭС уключаць звесткі пра сябе і свае тавары ў Еўразійскі рэестр прамысловых тавараў і бесперашкодна ўдзельнічаць у дзяржзакупках. Правіламі ўведзены адзіныя падыходы да вызначэння і пацвярджэння краіны паходжання тавараў для мэт дзяржзакупак. Яны дапамогуць забяспечыць нацыянальны рэжым у дзяржзакупках у выпадках, калі дзяржавай устаноўлены прэферэнцыі для айчынных пастаўшчыкоў або ўведзены абмежаванні для замежных тавараў. Змяненні ўступяць у сілу праз 30 каляндарных дзён ад даты афіцыйнага апублікавання Рашэння Савета ЕЭК. На сайце Камісіі ў раздзеле «Дэпартамент канкурэнтнай палітыкі і палітыкі ў галіне дзяржаўных закупак» ва ўкладцы «Пытанне-адказ на частыя пытанні» апублікавана даведачная інфармацыя аб парадку ўключэння звестак пра тавар і яго вытворцу ў Еўразійскі рэестр прамысловых тавараў, алгарытм разгляду Камісіяй заяўкі на ўключэнне такіх звестак.
09 ліпеня 2025
Спрошчана працэдура падведамнай перадачы Камісіяй канфідэнцыяльнай інфармацыі
Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі ўнёс змяненні ў Парадак работы з дакументамі абмежаванага распаўсюджвання ў ЕЭК. Гэты дакумент датычыцца ў тым ліку пытанняў канкурэнцыі і антыманапольнага рэгулявання ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Зараз канфідэнцыяльная інфармацыя, якая можа змяшчацца ў заяве аб парушэнні агульных правіл канкурэнцыі або ў матэрыялах расследавання, якое праводзіцца ў сувязі з гэтым, будзе перадавацца ў антыманапольныя органы дзяржаў-членаў па рашэнні профільнага міністра Камісіі. Раней такое рашэнне прымалася Калегіяй ЕЭК, што не заўсёды дазваляла досыць аператыўна перадаваць матэрыялы па падведамнасці ў антыманапольныя органы краін ЕАЭС. Гэта запавольвала працэс рэагавання на прыкметы парушэння канкурэнтнага права Саюза. Парадак абароны канфідэнцыяльнай інфармацыі забяспечваецца пагадненнем ад 2014 года аб парадку абароны канфідэнцыяльнай інфармацыі і адказнасці за яе раскрыццё пры ажыццяўленні Камісіяй паўнамоцтваў па кантролі за выкананнем агульных правіл канкурэнцыі. Перадача матэрыялаў па падведамнасці прадугледжана пунктам Пратаколам аб агульных прынцыпах і правілах канкурэнцыі (Дадатак № 19 да Дагавора аб ЕАЭС).
08 ліпеня 2025
Уніфікаваныя правілы маркіроўкі ў ЕАЭС распаўсюджаны на чырвоную і чорную ікру, веласіпеды, змазачныя алеі, антысептыкі
Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі, разгледзеўшы прапановы Расійскай Федэрацыі, прыняў рашэнні аб устанаўленні агульных правіл лічбавай маркіроўкі ў дачыненні да шэрагу новых катэгорый тавараў. У прыватнасці, гаворка ідзе пра ікру асятровых і ласасёвых рыб, веласіпеды і веласіпедныя рамы, асобныя віды змазачных алеяў, змазачных матэрыялаў і спецыяльных аўтамабільных вадкасцяў, касметычную прадукцыю з антымікробным дзеяннем, а таксама сродкі для дэзінфекцыі. «Пашырэнне колькасці тавараў, якія маркіруюцца, сведчаць пра развіццё агульнай сістэмы маркіроўкі Саюза, якая дазваляе спажыўцу пераканацца ў сапраўднасці прадукцыі і павышае канкурэнтаздольнасць добрасумленных удзельнікаў рынку шляхам памяншэння незаконнага абароту», – адзначыў міністр па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў. Ён падкрэсліў, што маркіроўка новых груп тавараў будзе ажыццяўляцца, як і раней, па уніфікаваных правілах. Пры гэтым улічваюцца палажэнні базавай тэхналагічнай арганізацыйнай мадэлі сістэмы маркіроўкі тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі ў ЕАЭС, зацверджанай Рашэннем Савета ЕЭК у 2019 годзе. Такім чынам, будзе забяспечвацца ўзаемнае прызнанне кодаў, што выключыць неабходнасць перамаркіроўкі тавараў пры іх абарачэнні ў Саюзе.
08 ліпеня 2025
Рашэнне Савета ЕЭК дазволіць спыніць распаўсюджванне нелегальнай нікацінзмяшчальнай прадукцыі
Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняў рашэнне аб вызначэнні дадатковых катэгорый тавараў, для адсочвання перавозак якіх будуць прымяняцца навігацыйныя пломбы згодна з Пагадненнем аб прымяненні ў Еўразійскім эканамічным саюзе такіх пломбаў для адсочвання перавозак ад 2022 года. Адзначанае Пагадненне ўступіла ў сілу. Краіны ЕАЭС завяршаюць мерапрыемствы, неабходныя для запуску адсочвання перавозак, пасля чаго Камісія прыме адпаведнае рашэнне. Прапанаванае рэгуляванне закране нікацінзмяшчальную прадукцыю, нікацінавую сыравіну, якія класіфікуюцца ў таварных пазіцыях 2404, 2939 79 000 0, 2939 80 000 0 адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці ЕАЭС, якія вывозяцца з тэрыторыі Саюза ў адпаведнасці з мытнай працэдурай экспарту аўтамабільным транспартам. Адсочванне гэтых тавараў пачнецца з першага этапу адсочвання перавозак у адпаведнасці з Пагадненнем. Рашэнне Савета ЕЭК падрыхтавана на аснове прапаноў прадпрымальнікаў пры іх непасрэдным удзеле ў працы экспертнай групы Камісіі. Яго рэалізацыя дазволіць спыніць распаўсюджванне ў ЕАЭС нелегальнай нікацінзмяшчальнай прадукцыі.
08 ліпеня 2025
Зменены Правілы рэгістрацыі і экспертызы бяспекі, якасці і эфектыўнасці медвырабаў
Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі на пасяджэнні 8 ліпеня зацвердзіў змяненні Правіл рэгістрацыі і экспертызы бяспекі, якасці і эфектыўнасці медыцынскіх вырабаў. У прыватнасці, удакладнены працэдуры рэгістрацыі пры неабходнасці ўключэння новага віду медвырабы ў Глабальную наменклатуру медыцынскіх вырабаў і ў наменклатуру медыцынскіх вырабаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Скарэкціраваны спіс дакументаў для рэгістрацыі медвырабаў нізкіх класаў патэнцыяльнай рызыкі і для in vitro дыягностыкі. Прынятыя папраўкі дазволяць аптымізаваць працэдуру рэгістрацыі і экспертызы медыцынскіх вырабаў, устаноўленую правам ЕАЭС.
Паказаць яшчэ