Памер шрыфта:
A
A
A
Колеру сайта:
C
C
C
Звычайная версія сайта
рус
арм
бел
қаз
кыр
eng
Пошук
Пошук
Выберите язык
рус
арм
бел
қаз
кыр
eng
Камісія
Дзейнасць
Навіны
Увазе СМІ
Для грамадзян
Вакансіі
Таргі
Кантакты
Агульная інфармацыя
Савет ЕЭК
Калегія ЕЭК
Дэпартаменты ЕЭК
Кансультатыўныя органы ЕЭК
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Навіны
ЕЭК у СМІ
Каляндар
Выберыце даты
Пазначце даты, за якія жадаеце паглядзець навіны, у фармаце "дд.мм.гггг", напрыклад, 01.01.2017
Вылучыце напрамак
Усе напрамкі
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Вынікі пошуку: 7656
09 ліпеня 2019
У ЕАЭС Адзіныя ветэрынарныя патрабаванні гарманізуюць з міжнароднымі стандартамі
Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) 9 ліпеня разгледзела пытанні ў сферах мытнага і тэхнічнага рэгулявання, санітарных, фітасанітарных і ветэрынарных мер, гандлю, макраэканомікі, цыфравізацыі, функцыянавання ўнутранага рынку краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).
09 ліпеня 2019
ЕАЭС рыхтуе да запуску сістэму абмену дадзенымі аб прадукцыі, якая не адпавядае патрабаванням тэхрэгламентаў
Комплекснае тэставанне абмену дадзенымі паміж профільнымі ведамствамі, якія адказваюць у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) за выкананне патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў, правяла Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) сумесна з Рэспублікай Арменія, Рэспублікай Беларусь і Кыргызскай Рэспублікай. Пры тэсціраванні былі задзейнічаны інфармацыйныя сістэмы, разгорнутыя ў гэтых краінах, і інтэграваная інфармацыйная сістэма ЕАЭС.
08 ліпеня 2019
ЕЭК і Ціхаакіянскі альянс падпісалі Дэкларацыю аб партнёрстве
«Фармалізацыя дыялогу паміж ЕЭК і Ціхаакіянскім альянсам – маладым інтэграцыйным аб'яднаннем Калумбіі, Мексікі, Перу і Чылі, якое, аднак, імкліва развіваецца, – стала вынікам працяглага перамоўнага працэсу і адлюстроўвае ўзаемную зацікаўленасць абедзвюх структур бліжэй пазнаць адна адну і абменьвацца вопытам у мэтах больш эфектыўнага ўнутранага развіцця і паглыблення эканамічнага супрацоўніцтва паміж усімі дзяржавамі-членамі», - заявіла член калегіі (міністр) па інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Таццяна Валавая пасля заключэння Дэкларацыі аб партнёрстве паміж Камісіяй і дзяржавамі-удзельніцамі рамачнага пагаднення аб Ціхаакіянскім альянсе. Дакумент падпісаны 5 ліпеня ў Ліме падчас 14-га саміту Ціхаакіянскага альянсу на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.
03 ліпеня 2019
Міністр ЕЭК Нурлан Акматаў і генеральны сакратар Сусветнай мытнай арганізацыі Куніо Мікурыя абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва
Пытанні ўдасканалення мытнага рэгулявання, спрашчэння працэдур гандлю ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і перадавой практыкай мытнага адміністравання, а таксама перспектывы еўразійскай інтэграцыі ў мытнай сферы разгледзелі ў Бруселі (Бельгія) член Калегіі (міністр) па мытным супрацоўніцтве Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Нурлан Акматаў і генеральны сакратар Сусветнай мытнай арганізацыі (СМА) Куніо Мікурыя.
03 ліпеня 2019
У Беларусі пачалі афармленне электронных пашпартоў МС
Шэраг аўтавытворцаў Рэспублікі Беларусь, такіх як МАЗ, Юнісан і БелДжы, пацвердзілі гатоўнасць пачаць выпуск аўтамабіляў з электроннымі пашпартамі транспартных сродкаў на сваю прадукцыю, у тым ліку тую, якая пастаўляецца ў Расійскую Федэрацыю. Зараз ужо аформлены пяць першых электронных пашпартоў на аўтамабілі марак МАЗ, Geely і Zotye, якія выпускаюцца ў Беларусі. Такім чынам, рэспубліка дала старт практычнай працы з электроннымі пашпартамі.
03 ліпеня 2019
Хрызатылавы азбест, які вырабляецца прадпрыемствамі ЕАЭС, з'яўляецца высока канкурэнтаздольным на сусветным рынку
Прамысловы блок Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК), з улікам міжнародных тэндэнцый па забароне хрызатылавага азбесту, які з'яўляецца асновай для асобных будаўнічых матэрыялаў, правёў аналіз аб'ёмаў вытворчасці, экспартна-імпартных аперацый і ўнутранага спажывання на рынку Саюза гэтага мінерала.
03 ліпеня 2019
Доўгатэрміновая нізкая інфляцыя спрыяе росту дабрабыту жыхароў краін ЕАЭС
«У апошнія гады дзяржавы-члены Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) дасягнулі істотнага прагрэсу ў забеспячэнні макраэканамічнай стабільнасці. Цэнтральныя і нацыянальныя банкі паспяхова справіліся з выклікамі правядзення стабілізацыйнай палітыкі ва ўмовах росту нявызначанасці і ўзмацнення трансгранічных эфектаў у выніку ваганняў цэн на сыравінныя тавары. Назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя зніжэння і паступовай канвергенцыі тэмпаў інфляцыі ў краінах Саюза, што ў канчатковым рахунку станоўча адбіваецца на дабрабыце насельніцтва», - распавяла дырэктар Дэпартамента макраэканамічнай палітыкі Тоты Каліаскарава, выступаючы на круглым стале «Грашова-крэдытная палітыка ў краінах ЕАЭС: магчымасці і абмежаванні каардынацыі». Мерапрыемства, арганізаванае Цэнтральным банкам Рэспублікі Арменія, прайшло 27-28 чэрвеня ў Дыліжане (Арменія).
02 ліпеня 2019
Сфарміравана нарматыўная база для ўзгаднення субсідый
21 чэрвеня на пасяджэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) зацверджана ўмова прымянення асобнага крытэрыя дапушчальнасці спецыфічных субсідый у дачыненні да прамысловага тавару, прызнанага сумесна вырабленым дзяржавамі-членамі. Цяпер краіны Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) могуць звярнуцца ў Камісію за ўзгадненнем субсідый.
Паказаць яшчэ