Памер шрыфта:
A
A
A
Колеру сайта:
C
C
C
Звычайная версія сайта
рус
арм
бел
қаз
кыр
eng
Пошук
Пошук
Выберите язык
рус
арм
бел
қаз
кыр
eng
Камісія
Дзейнасць
Навіны
Увазе СМІ
Для грамадзян
Вакансіі
Таргі
Кантакты
Агульная інфармацыя
Савет ЕЭК
Калегія ЕЭК
Дэпартаменты ЕЭК
Кансультатыўныя органы ЕЭК
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Навіны
ЕЭК у СМІ
Каляндар
Выберыце даты
Пазначце даты, за якія жадаеце паглядзець навіны, у фармаце "дд.мм.гггг", напрыклад, 01.01.2017
Вылучыце напрамак
Усе напрамкі
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Вынікі пошуку: 7759
26 сакавіка 2021
ЕЭК працягвае фарміраваць спрыяльнае канкурэнтнае асяроддзе для бізнесу ЕАЭС
Пра гэта падчас профільнай сесіі штогадовага антыманапольнага форуму Аб'яднання карпаратыўных юрыстаў Расіі «Здаровая эканоміка – здаровая канкурэнцыя» распавёў член Калегіі па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Арман Шакаліеў. Па яго словах, праактыўная антыманапольная рэгуляторыка, якую прымяняе Камісія і якая ўключае ў сябе ў тым ліку інструменты «мяккага права» – папярэджанне і перасцярогу, сістэму антыманапольнага камплаенса, заклікана сфарміраваць у прадстаўнікоў бізнесу адпаведнае разуменне. «Высокі ўзровень даверу, разумення і ўзаемадзеяння – ключ да стварэння прасторы прававой прадказальнасці», – адзначыў Арман Шакаліеў. Сёння распрацаваныя і ўкаранёныя ў права ЕАЭС інструменты «мяккага права» становяцца важным элементам антыманапольнага рэгулявання: выдача папярэджанняў і перасцярог дазволіць без працяглых і затратных адміністрацыйных працэдур аднавіць канкурэнцыю на трансгранічных рынках. Папярэджанні Камісіі запатрабуюць ад суб'ектаў рынку спынення дзеянняў, якія маюць прыкметы парушэнняў агульных правіл канкурэнцыі. Суб'ект, які выканаў патрабаванні папярэджання, не будзе прыцягвацца да адказнасці і пазбегне штрафных санкцый. Перасцярога Камісіі можа быць вынесена асобе, калі яна публічна заяўляе (напрыклад, у СМІ, на канферэнцыях, падчас прэзентацый) аб планаваных антыканкурэнтных паводзінах на трансгранічным рынку. Для недапушчэння парушэнняў правіл канкурэнцыі на рынку сеткавага рытэйла антыманапольны блок Камісіі ініцыяваў распрацоўку Кодэкса добрасумленных практык па ўзаемадзеянні гандлёвых сетак і пастаўшчыкоў. Гэты дакумент разглядаецца як звод рэкамендаваных правіл, які павінен стаць эфектыўным інструментам самарэгулявання адносін вытворцаў, пастаўшчыкоў і гандлёвых сетак. У якасці пазітыўнага прыкладу ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ЕЭК з бізнесам член Калегіі таксама прывёў распрацаваныя ў мінулым годзе Камісіяй Правілы вызначэння краіны паходжання асобных відаў тавараў для мэт дзяржаўных закупак, якія ўступілі ў сілу 12 студзеня бягучага года. У дыскусіях на палях форуму ад Еўразійскай эканамічнай камісіі таксама прынялі ўдзел дырэктар Дэпартамента канкурэнтнай палітыкі і палітыкі ў галіне дзяржаўных закупак Алія Джумабаева і дырэктар Дэпартамента антыманапольнага рэгулявання Аляксей Сушкевіч.
26 сакавіка 2021
Перспектывы ўзаемадзеяння абмеркавалі міністр ЕЭК Сяргей Глазьеў і пасол Ірана ў РФ Казем Джалалі
У Пасольстве Ісламскай Рэспублікі Іран у Маскве адбылася сустрэча міністра па інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргея Глазьева з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Расійскай Федэрацыі Каземам Джалалі. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы гандлю, інвестыцый і паслуг. Адзначана, у прыватнасці, што ў міжнародным парадку Ірана і Расіі ёсць шмат агульнага. Важную ролю адыгрывае перш за ўсё эканамічнае ўзаемадзеянне. Пасол Ірана паведаміў, што Парламент Ірана ратыфікаваў часовае прэферэнцыйнае пагадненне аб зоне свабоднага гандлю. На думку бакоў, гэта надасць пазітыўны імпульс узаемавыгаднаму супрацоўніцтву. Сяргей Глазьеў азнаёміў іранскіх калег з актуальным парадкам Еўразійскага эканамічнага саюза. Казем Джалалі падкрэсліў, што звязвае вялікія надзеі з далейшым паглыбленнем і развіццём супрацоўніцтва Ірана з краінамі ЕАЭС і выказаў пажаданне наведаць штаб-кватэру Камісіі ў красавіку для далейшых перамоў.
25 сакавіка 2021
Намеснікам дырэктара Дэпартамента фінансавай палітыкі ЕЭК прызначаны Аляксей Красінскі
Аляксей Дзмітрыевіч Красінскі нарадзіўся ў 1983 годзе ў Мінску. У 2005 годзе скончыў Мінскі інстытут кіравання, у 2015 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
25 сакавіка 2021
Намеснікам дырэктара Дэпартамента фінансавай палітыкі ЕЭК прызначаны Аляксей Красінскі
Аляксей Дзмітрыевіч Красінскі нарадзіўся ў 1983 годзе ў Мінску.
25 сакавіка 2021
Намеснікам дырэктара Дэпартамента фінансавай палітыкі ЕЭК прызначаны Бембя Хулхачыеў
Бембя Віктаравіч Хулхачиев нарадзіўся 27 ліпеня 1958 у г.Элісце. У 1984 годзе скончыў Харкаўскі юрыдычны інстытут імя Ф.Э. Дзяржынскага. З 1984 года быў следчым пракуратуры, у 1985-1993 – суддзя, затым старшыня гарадскога народнага суда Элісты.
25 сакавіка 2021
Руслан Бекетаеў: «Вельмі важна выкарыстоўваць патэнцыял інтэграцыі ў інтарэсах бізнесу»
Міністр па эканоміцы і фінансавай палітыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Руслан Бекетаеў і прэзідэнт Расійскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (РСПП) Аляксандр Шохін 24 сакавіка ў Маскве абмяняліся меркаваннямі па ўдзеле бізнес-супольнасці ў працэсах інтэграцыі.
24 сакавіка 2021
ЕАЭС і Індыя абмеркавалі перспектывы развіцця адносін
Пытанні ўзаемадзеяння па шырокім парадку дня паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і Індыяй былі ў цэнтры ўвагі падчас сустрэчы міністра па інтэграцыі і макраэканоміцы ЕЭК Сяргея Глазьева з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Індыя ў Расійскай Федэрацыі Д.Б. Венкатэшам Вармай. Перамовы адбыліся 23 сакавіка ў штаб-кватэры ЕЭК. Бакі абмеркавалі супрацоўніцтва Індыі і краін Еўразійскага эканамічнага саюза на пляцоўках такіх інтэграцыйных аб'яднанняў, як БРЫКС і ШАС, і адзначылі зацікаўленасць ва ўмацаванні дыялогу ў рамках праекта міжнароднага транспартнага калідора «Поўнач – Поўдзень».
24 сакавіка 2021
Калегія ЕЭК ухваліла падаўжэнне тэрміну дзяржрэгулявання цэн на сацыяльна значныя тавары ў Беларусі
Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі 23 сакавіка ўзгадніла падаўжэнне ў Рэспубліцы Беларусь дзяржаўнага рэгулявання цэн на сацыяльна значныя тавары да 29 чэрвеня 2021 года ўключна.
Паказаць яшчэ