Памер шрыфта: A A A
Колеру сайта: C C C
Звычайная версія сайта
Пазначце даты, за якія жадаеце паглядзець навіны, у фармаце "дд.мм.гггг", напрыклад, 01.01.2017
 

Вынікі пошуку: 7656

27 чэрвеня 2025 Вынікі Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета У Мінску прайшло пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Разгледжаны шэраг значных пытанняў інтэграцыйнага парадку дня. Гэта такія напрамкі, як удасканаленне права ЕАЭС, рэалізацыя стратэгіі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, міжнароднае супрацоўніцтва, гандаль, развіццё рынку паслуг, рэгуляванне дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполій, узаемадзеянне ў галіне спорту. Падпісаны два важныя міжнародныя дакументы. Першы – пагадненне аб эканамічным партнёрстве з Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі. Другі – часовае гандлёвае пагадненне з Манголіяй. Кіраўнікі дзяржаў таксама разгледзелі Асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці ЕАЭС. За мінулыя гады пазіцыі Еўразійскага эканамічнага саюза на міжнароднай арэне значна ўмацаваліся. Акрамя таго, кіраўнікам дзяржаў прадстаўлены бягучы ход выканання Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. Рэалізацыя гэтага дакумента надала пэўны імпульс інтэграцыі па ўсіх ключавых напрамках. Члены ВЕЭС падпісалі IV Вялікі Пратакол, якім уключаны папраўкі ў Дагавор аб ЕАЭС. Змяненні накіраваны на ліквідацыю прабелаў у прававым рэгуляванні і датычацца, у прыватнасці, тэхрэгулявання, электраэнергетыкі, канкурэнцыі і фінансавых рынкаў. Лідары краін ЕАЭС былі праінфармаваны аб развіцці ў Саюзе маркіроўкі тавараў. На пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета прыняты Даклад аб рэалізацыі планаў лібералізацыі па асобных сектарах паслуг у рамках ЕАЭС. У ЕАЭС вызначаны асноўныя напрамкі эканамічнага супрацоўніцтва ў сферы спорту. У ЕАЭС падвялі вынікі выканання Правіл рэгулявання гандлю паслугамі за 2023–2024 гады. На пасяджэнні ВЕЭС прадстаўлены вынікі 2024 года ў сферы рэгулявання натуральных манаполій. Наступнае пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета пройдзе ў снежні 2025 года ў Санкт-Пецярбургу.
27 чэрвеня 2025 Працоўная міграцыя названа на ЕЭФ-2025 рэсурсам устойлівага эканамічнага росту 26 чэрвеня на палях Еўразійскага эканамічнага форуму праведзены круглы стол «Працоўная міграцыя як рэсурс для ўстойлівага эканамічнага росту дзяржаў-членаў ЕАЭС: фарміраванне ўмоў для прыцягнення і развіцця кваліфікаваных і навуковых спецыялістаў у рамках ЕАЭС», у якім прыняў удзел дырэктар Дэпартамента макраэканамічнай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі Аляксей Ведзеў. Ён распавёў аб перспектывах навукова-тэхналагічнага супрацоўніцтва краін Еўразійскага эканамічнага саюза, адзначыўшы ў сувязі з гэтым ключавое значэнне Дагавора аб ЕАЭС. Гэты дакумент, на яго думку, з'яўляецца асновай для ўзаемадзеяння ў галіне навукі і тэхналогій. Прадстаўнік ЕЭК падкрэсліў, што для больш эфектыўнага ўзаемадзеяння і рэалізацыі галіновых ініцыятыў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза Камісія сумесна з дзяржавамі-членамі распрацавала Стратэгічныя напрамкі эканамічнага развіцця ЕАЭС да 2025 года. Далейшая праца краін Саюза выбудоўваецца на аснове прынятай Дэкларацыі аб развіцці эканамічных працэсаў у рамках ЕАЭС да 2030 года і на перыяд да 2045 года «Еўразійскі эканамічны шлях». У цяперашні час рыхтуецца план мерапрыемстваў па яе рэалізацыі. У ліку важных мер, закладзеных у Дэкларацыю і накіраваных на садзейнічанне навукова-тэхнічнаму і інавацыйнаму супрацоўніцтву, па словах Аляксея Ведзева, – укараненне інавацыйных падыходаў у прамысловасці і аграпрамысловым комплексе, развіццё сучасных тэхналогій у галіне энергетыкі і шэраг іншых.
27 чэрвеня 2025 На ЕЭФ-2025 абмеркаваны пытанні ўдзелу ў дзяржзакупках у рамках ЕАЭС На Еўразійскім эканамічным форуме ў Мінску праведзены круглы стол «Дзяржаўныя закупкі ў ЕАЭС: рэальнасць, магчымасці і перспектывы» з удзелам міністра па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Максіма Ермаловіча. Падчас мерапрыемства адзначаны стратэгіі і прыярытэты нацыянальных закупачных палітык і пытанні іх збалансаванасці з інтэграцыйным патэнцыялам дзяржзакупак у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Абмеркаваны механізмы забеспячэння нацыянальнага рэжыму ў дзяржзакупках з улікам актуальнасці пытанняў вызначэння краіны паходжання тавару і ўзаемнага прызнання электроннага лічбавага подпісу для дзяржзакупак. Удзельнікі круглага стала распавялі аб магчымасцях, якія стварае для бізнесу Еўразійская інтэграцыя, і задачах для далейшай працы па пашырэнні доступу пастаўшчыкоў да дзяржзакупак у краінах ЕАЭС. Асобная ўвага нададзена пытанням лічбавізацыі, у тым ліку звязаным з перспектывамі ліквідацыі «лічбавай няроўнасці» ў Саюзе і ліквідацыі перашкод на шляху павелічэння долі ўзаемных закупак. У дыскусіі прынялі ўдзел прадстаўнікі ўпаўнаважаных дзяржорганаў, электронных гандлёвых пляцовак і бізнесу краін ЕАЭС.  
26 чэрвеня 2025 Бакытжан Сагінтаеў: «Спалучэнне эканамічных патэнцыялаў здольна кратна ўзмацніць эфект ад узаемавыгаднага супрацоўніцтва» Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў 26 чэрвеня ў Мінску прыняў удзел у панэльнай сесіі Еўразійскага эканамічнага форуму «Дыялог міждзяржаўных аб'яднанняў: спалучэнне эканамічных патэнцыялаў і паглыбленне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва». «Дыялог інтэграцый» – адзін з галоўных трэндаў развіцця сусветнай эканомікі. Значнасць ўбудавання Еўразійскага эканамічнага саюза ў глабальную сістэму гандлёва-эканамічных адносін нязменна падкрэсліваецца кіраўнікамі ўсіх пяці краін Саюза», – падкрэсліў Бакытжан Сагінтаеў.  Кіраўнік Калегіі ЕЭК адзначыў, што Камісія сумесна з дзяржавамі-членамі стварыла неабходную інфраструктуру для сістэмнага міжнароднага дыялогу. Заключана 12 мемарандумаў аб супрацоўніцтве з рэгіянальнымі міждзяржаўнымі аб'яднаннямі. Дыялог з імі служыць падмуркам для абмену найлепшым вопытам і нарошчвання тэмпаў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Шырокая сетка кантактаў у Камісіі і Саюза склалася па ўсім свеце, уключаючы Еўразію, Лацінскую Амерыку, Афрыку. Сярод ключавых партнёраў, з якімі паспяхова развіваецца дыялог, – СНД, ШАС, АСЕАН, МЕРКАСУР, БРЫКС, НУМДА, Андская супольнасць, Паўднёваамерыканскі агульны рынак, Афрыканскі саюз, Ціхаакіянскі альянс і іншыя.   Асноўным інструментам пашырэння геаграфіі партнёрства з'яўляюцца гандлёвыя пагадненні. Яны заключаны з В'етнамам, Іранам, Сербіяй, Кітаем, на фінальнай стадыі – перамовы аб заключэнні пагаднення з Інданезіяй. 27 чэрвеня на палях пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета намечана падпісанне яшчэ двух гандлёвых пагадненняў – з ААЭ і Манголіяй. «Сёння ЕАЭС зацікаўлены не толькі ў прыняцці пазітыўнага вопыту інтэграцыйнага будаўніцтва іншых арганізацый. Будучы здзейсненым аб'яднаннем, мы гатовы прапанаваць партнёрам ўласныя найлепшыя практыкі. Спалучэнне нашых эканамічных патэнцыялаў здольна кратна ўзмацніць эфект ад узаемавыгаднага супрацоўніцтва», – рэзюміраваў кіраўнік Калегіі ЕЭК.
26 чэрвеня 2025 Бакытжан Сагінтаеў: «У рамках ЕАЭС штогод прымаюцца больш за 60% ініцыятыў бізнес-структур» Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў 26 чэрвеня ў Мінску на палях Еўразійскага эканамічнага форуму прыняў удзел у пасяджэнні Кансультатыўнага савета па ўзаемадзеянні ЕЭК і Дзелавога савета ЕАЭС. «Праца Камісіі ў цэлым накіравана на стварэнне ўмоў для максімальна эфектыўнага выкарыстання інтэграцыйнага патэнцыялу Еўразійскага эканамічнага саюза прадпрымальнікамі нашых краін. Мы зацікаўлены ў далейшым пашырэнні супрацоўніцтва з дзелавой супольнасцю», – адзначыў Бакытжан Сагінтаеў у прывітальным слове да ўдзельнікаў мерапрыемства. Кіраўнік Калегіі ЕЭК падкрэсліў, што ў рамках ЕАЭС створана салідная нарматыўна-прававая база, вызначаны доўгатэрміновыя прыярытэты ў розных галінах эканомікі, што забяспечвае спрыяльныя ўмовы для вядзення бізнесу. Пры гэтым сфарміраваныя Камісіяй сумесна з краінамі Саюза механізмы ўзаемадзеяння з дзелавымі коламі, уключаючы Кансультатыўны савет, дапамагаюць максімальна ўлічваць іх інтарэсы. «Стварэнне Кансультатыўнага савета спрыяла пераходу на новы фармат зносін з прадпрымальнікамі ў рамках «адзінага акна». Цяпер наш дыялог дазваляе аператыўна рэагаваць на запыты бізнесу. Шмат у чым дзякуючы гэтаму штогод прымаюцца і ўкараняюцца ў рэгуляванне ў рамках Саюза больш за 60% ініцыятыў бізнес-структур», – падкрэсліў Бакытжан Сагінтаеў. У ходзе пасяджэння абмеркаваны актуальныя пытанні еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, у тым ліку павышэнне ўзроўню інфармаванасці дзелавых колаў аб інструментах прамысловай палітыкі ЕАЭС і ўдасканаленне абароны правоў прадпрымальнікаў. Мэта дзейнасці Кансультатыўнага савета – забеспячэнне эфектыўнага дыялогу Камісіі і Дзелавога савета ЕАЭС па вызначэнні напрамкаў і перспектыў развіцця прадпрымальніцтва ў сферах кампетэнцыі ЕЭК.
26 чэрвеня 2025 Бакытжан Сагінтаеў: «Расце значнасць гандлёва-эканамічнага дыялогу краін ЕАЭС і НУМДА» Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў 26 чэрвеня на палях Еўразійскага эканамічнага форуму ў Мінску правёў перамовы з генеральным сакратаром Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА) Кайратам Сарыбаем. У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні далейшага дыялогу ЕЭК і НУМДА, у прыватнасці, па падрыхтоўцы плана мерапрыемстваў у рамках рэалізацыі Мемарандума аб узаемаразуменні. «Мы ўключым у план усе перспектыўныя напрамкі нашай сумеснай дзейнасці з улікам узаемных інтарэсаў», – адзначыў Бакытжан Сагінтаеў. Пры гэтым кіраўнік Калегіі ЕЭК прапанаваў акцэнтаваць увагу на прасоўванні сумесных ініцыятыў у рэгіёне. Супрацоўніцтва паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і НУМДА набывае ўсё большую актуальнасць ва ўмовах глабальных эканамічных працэсаў. Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся падтрымліваць рэгулярныя рабочыя кантакты для развіцця супрацоўніцтва. Мемарандум аб узаемадзеянні паміж ЕЭК і Сакратарыятам НУМДА падпісаны ў 2022 годзе.
26 чэрвеня 2025 Бакытжан Сагінтаеў правёў перамовы з Прэм'ер-міністрам М'янмы Мін Аўн Хлайнам Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў 26 чэрвеня на палях Еўразійскага эканамічнага форуму ў Мінску правёў рабочую сустрэчу са Старшынёй Дзяржаўнага Адміністрацыйнага савета, Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Саюз М'янма Мін Аўн Хлайнам. Бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва краін Еўразійскага эканамічнага саюза і М'янмы ў адпаведнасці з Мемарандумам аб узаемадзеянні. «Станоўчая дынаміка з моманту падпісання Мемарандума назіраецца па шырокім коле эканамічнага парадку нашага супрацоўніцтва, – адзначыў Бакытжан Сагінтаеў. – Тавараабарот дзяржаў ЕАЭС з М'янмай з 2019 года па 2024 год павялічыўся больш чым у тры разы, перавысіўшы 1,5 млрд долараў». Кіраўнік Калегіі ЕЭК падкрэсліў, што павышэнне інфармаванасці бакоў аб гандлёва-эканамічных магчымасцях адзін аднаго забяспечыць неабходныя ўмовы для развіцця ўзаемадзеяння. Па выніках сустрэчы Бакытжан Сагінтаеў і Мін Аўн Хлайн сышліся ў меркаванні, што дадатковы імпульс дыялогу ЕАЭС і М'янмы надасць узаемадзеянне паміж дзелавымі коламі. Гэта дазволіць у тым ліку вызначыць новыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва. Ключавымі таварамі м'янманскага экспарту ў краіны ЕАЭС з'яўляюцца рыс, кава, пальмавы алей, какава-бабы. У імпарце ў М'янму пераважаюць мінеральныя ўгнаенні, спажывецкія тавары, машыны і абсталяванне, металы, харчовыя алеі, цэмент, медыкаменты.
26 чэрвеня 2025 Руслан Давыдаў: «Развіццё пунктаў пропуску на мытнай мяжы – аснова пашырэння транзітнага патэнцыялу Саюза» Міністр па мытным супрацоўніцтве ЕЭК Руслан Давыдаў у рамках Еўразійскага эканамічнага форуму правёў круглы стол «Развіццё пунктаў пропуску на мытнай мяжы ЕАЭС як аснова для пашырэння транзітнага патэнцыялу ЕАЭС». Паводле яго слоў, перад урадамі краін ЕАЭС стаіць задача паскоранымі тэмпамі развіваць інфраструктуру еўразійскіх транспартна-лагістычных маршрутаў і калідораў. Пры гэтым асаблівая ўвага надаецца развіццю міжнародных транспартных калідораў «Поўнач – Поўдзень» і «Ўсход – Захад». Пункты пропуску з'яўляюцца ключавым элементам міжнародных транспартных калідораў, які шмат у чым вызначае іх прапускную здольнасць. «Мадэрнізацыя інфраструктуры пунктаў пропуску, укараненне прарыўных тэхналогій, інтэграваных інфармацыйных сістэм, Інтэрнэту рэчаў, вялікіх даных і тэхналогій штучнага інтэлекту забяспечыць умовы для паскоранага праходжання тавараў і транспартных сродкаў праз мытную мяжу, будзе садзейнічаць развіццю знешняга гандлю Саюза», – падкрэсліў Руслан Давыдаў. Ключавой задачай ЕЭК на гэтым напрамку з'яўляецца тыпізацыя тэхнічных патрабаванняў да інфраструктуры пунктаў пропуску, а таксама яе асобным элементам, сінхранізацыі намаганняў бакоў па развіцці пунктаў пропуску на агульнай мытнай мяжы ЕАЭС. Прадстаўнікі мытных адміністрацый краін - членаў ЕАЭС, а таксама лідары бізнесу падзяліліся вопытам работы ў сферы ўладкавання і мадэрнізацыі пунктаў пропуску, распавялі аб планах і прапановах па ўкараненні прарыўных тэхналогій у работу мытных органаў на мяжы.
Паказаць яшчэ