Памер шрыфта:
A
A
A
Колеру сайта:
C
C
C
Звычайная версія сайта
рус
арм
бел
қаз
кыр
eng
Пошук
Пошук
Выберите язык
рус
арм
бел
қаз
кыр
eng
Камісія
Дзейнасць
Навіны
Увазе СМІ
Для грамадзян
Вакансіі
Таргі
Кантакты
Агульная інфармацыя
Савет ЕЭК
Калегія ЕЭК
Дэпартаменты ЕЭК
Кансультатыўныя органы ЕЭК
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Навіны
ЕЭК у СМІ
Каляндар
Выберыце даты
Пазначце даты, за якія жадаеце паглядзець навіны, у фармаце "дд.мм.гггг", напрыклад, 01.01.2017
Вылучыце напрамак
Усе напрамкі
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Вынікі пошуку: 7701
06 кастрычніка 2025
Пытанні нацыянальнага рэжыму ў дзяржзакупках ЕАЭС абмеркавалі на ўсерасійскай канферэнцыі ў сферы закупак
Аб забеспячэнні нацыянальнага рэжыму дзяржаўных закупак у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама працэсах і тэндэнцыях іх лічбавізацыі паведаміла дырэктар Дэпартамента канкурэнтнай палітыкі і палітыкі ў галіне дзяржзакупак Еўразійскай эканамічнай камісіі Жанар Адыкава на профільнай усерасійскай канферэнцыі ў Сочы.
06 кастрычніка 2025
Бахыт Султанаў: «У ЕАЭС за пяць гадоў канфіскавана каля 53 мільёнаў кантрафактных тавараў»
З 2020 года па 2024 год упаўнаважаныя органы краін Еўразійскага эканамічнага саюза спынілі абарот 53 мільёнаў адзінак кантрафактнай прадукцыі. Гэтыя даныя прывёў міністр па эканоміцы і фінансавай палітыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Бахыт Султанаў на пленарным пасяджэнні XIII Міжнароднага форуму «Антыкантрафакт-2025», які праходзіць 6-7 кастрычніка ў Мінску.
06 кастрычніка 2025
Краіны ЕАЭС умацоўваюць супрацоўніцтва для абароны спажыўцоў ад кантрафакту
У рамках XIII Міжнароднага форуму «Антыкантрафакт-2025» 6 кастрычніка ў Мінску Еўразійская эканамічная камісія пры падтрымцы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь правяла дыскусійную сесію «Еўразійская ініцыятыва: аб'ядноўваючы намаганні для абароны спажыўцоў ад кантрафакту».
06 кастрычніка 2025
Барацьба з кантрафактнымі таварамі: як у ЕАЭС абараняюць інтэлектуальную ўласнасць
У краінах Еўразійскага эканамічнага саюза за апошнія дзесяць гадоў спынена звыш 80 тысяч парушэнняў у сферы інтэлектуальнай уласнасці. Сумарны аб'ём канфіскаваных кантрафактных тавараў дасягнуў амаль 140 мільёнаў адзінак. Гэтыя даныя агучыў дырэктар Дэпартамента развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі Ернар Бакенаў на экспертнай сесіі «Інтэлектуальны парадак. Практыка абароны праваўладальнікаў у ЕАЭС». Асаблівая ўвага ў ходзе яго выступлення была нададзена вынікам 2024 года. Пасля трохгадовага спаду, шмат у чым абумоўленага пандэмійнымі абмежаваннямі, рынак кантрафакту паказаў трывожную дынаміку росту. «У 2024 годзе аб'ём выяўленага кантрафакту ў ЕАЭС склаў каля 6,6 мільёна адзінак, што на 14% больш, чым годам раней, – адзначыў Ернар Бакенаў. – Асноўны прырост адбыўся за кошт Беларусі, Казахстана і Расіі». Прадстаўнік ЕЭК распавёў, што ў ЕАЭС вядзецца сістэмная праца па процідзеянні такім тэндэнцыям. З гэтай мэтай дзяржавы Саюза пастаянна ўдасканальваюць заканадаўчую базу. «У Кыргызскай Рэспубліцы, напрыклад, больш жорсткай крымінальная адказнасць за парушэнне правоў на таварныя знакі. У Расіі аптымізавана працэдура блакіравання «сайтаў-люстэркаў», што вельмі важна ў лічбавую эпоху», – паведаміў Ернар Бакенаў. Па словах дырэктара Дэпартамента ЕЭК, Камісія працягвае працу па рэалізацыі Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, а таксама завяршае падрыхтоўку праекта плана па рэалізацыі Дэкларацыі аб далейшым развіцці эканамічных працэсаў у рамках ЕАЭС да 2030 года, у які ўключаны цэлы шэраг мерапрыемстваў у сферы інтэлектуальнай уласнасці. У ходзе сесіі эксперты абмеркавалі абарону правоў праваўладальнікаў у рамках гандлю таварамі на маркетплэйсах, мытнае рэгуляванне, а таксама выкарыстанне лічбавых тэхналогій для абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.
03 кастрычніка 2025
Бакытжан Сагінтаеў правёў перамовы з Выканаўчым сакратаром ЕЭК ААН Таццянай Моўчан
Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў 3 кастрычніка ў Жэневе правёў рабочую сустрэчу з Выканаўчым сакратаром Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН Таццянай Моўчан.
03 кастрычніка 2025
Даніяр Іманаліеў: «Пашырэнне супрацоўніцтва Камісіі з ЕЭК ААН павысіць эфектыўнасць інтэграцыйных працэсаў»
Міністр па інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Даніяр Іманаліеў сустрэўся з намеснікам Выканаўчага сакратара ЕЭК ААН Дзмітрыем Мар'ясіным у штаб-кватэры аддзялення Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Жэневе (Швейцарыя).
03 кастрычніка 2025
ЮНКТАД упершыню прадставіла даклад аб сусветных інвестыцыях для краін ЕАЭС
2 кастрычніка ў анлайн-фармаце прайшла прэзентацыя даклада Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці аб сусветных інвестыцыях за 2025 год, упершыню адрасаваная краінам Еўразійскага эканамічнага саюза. На мерапрыемстве выступіў дырэктар Дэпартамента развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі Ернар Бакенаў.
03 кастрычніка 2025
Адбыўся другі раунд перамоў па пытаннях рэалізацыі абмену мытнай інфармацыяй паміж ЕАЭС і Іранам
Другі раунд перамоў па пытаннях рэалізацыі электроннага абмену мытнай інфармацыяй паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Ісламскай Рэспублікай Іран прайшоў у Тэгеране. Дэлегацыю Еўразійскага эканамічнага саюза на перамовах узначаліў намеснік дырэктара Дэпартамента мытнай інфраструктуры ЕЭК Сурэн Мелік-Ісраелян.
Паказаць яшчэ