Памер шрыфта:
A
A
A
Колеру сайта:
C
C
C
Звычайная версія сайта
рус
арм
бел
қаз
кыр
eng
Пошук
Пошук
Выберите язык
рус
арм
бел
қаз
кыр
eng
Камісія
Дзейнасць
Навіны
Увазе СМІ
Для грамадзян
Вакансіі
Таргі
Кантакты
Агульная інфармацыя
Савет ЕЭК
Калегія ЕЭК
Дэпартаменты ЕЭК
Кансультатыўныя органы ЕЭК
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Навіны
ЕЭК у СМІ
Каляндар
Выберыце даты
Пазначце даты, за якія жадаеце паглядзець навіны, у фармаце "дд.мм.гггг", напрыклад, 01.01.2017
Вылучыце напрамак
Усе напрамкі
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Вынікі пошуку: 23
17 кастрычніка 2025
Вопыт біржавой дзейнасці Узбекістана будзе выкарыстаны пры пабудове агульнага біржавога рынку ЕАЭС
Міністр па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Максім Ермаловіч падчас візіту ў Рэспубліку Узбекістан правёў рабочую сустрэчу з намеснікам старшыні праўлення узбекскай рэспубліканскай таварна-сыравіннай біржы Набіхонам Саматавым. Падчас сустрэчы Максім Ермаловіч распавёў аб праведзенай ЕЭК сумесна з дзяржавамі-членамі працы па фарміраванні да 2030 года агульнага біржавога рынку ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Бакі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння і абмену найлепшымі практыкамі ў сферы біржавога гандлю ў рамках ЕАЭС. Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб удзеле прадстаўнікоў узбекскага боку ў біржавым камітэце, куды ўвойдуць прадстаўнікі дзяржаў-членаў ЕАЭС і назіральнікі з Ісламскай Рэспублікі Іран. «Запрашэнне прадстаўнікоў узбекскай таварна-сыравіннай біржы ў якасці назіральнікаў, а таксама выкарыстанне іх вопыту функцыянавання біржавой мадэлі надасць імпульс пачатковаму этапу фарміравання прынцыпаў агульнага біржавога рынку ў ЕАЭС», – падкрэсліў Максім Ермаловіч.
17 кастрычніка 2025
Гоар Барсегян і Аксана Лут абмеркавалі актуальныя пытанні ў АПК
17 кастрычніка па выніках аграпрамысловай выставы «Залатая восень 2025» адбылася рабочая сустрэча міністра па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Гоар Барсегян і міністра сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі Аксаны Лут. Міністры абмеркавалі ход падрыхтоўкі плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Дэкларацыі аб далейшым развіцці эканамічных працэсаў у рамках ЕАЭС да 2030 года і на перыяд да 2045 года «Еўразійскі эканамічны шлях» у частцы аграпрамысловага комплексу. Разгледжаны пытанні парадку чарговага пасяджэння Савета па аграпрамысловай палітыцы ЕАЭС, запланаванага да правядзення 13 лістапада ў Мінску. Бакі надалі ўвагу падыходам па фарміраванні механізму фінансавай падтрымкі кааперацыйных праектаў у АПК дзяржаў-членаў. «Укараненне гэтага фінансавага інструмента з'яўляецца значным практычным крокам для рэалізацыі сумесных праектаў у АПК, якія дазваляюць задзейнічаць маштаб агульнага рынку ў рамках ЕАЭС, выкарыстоўваць тэхналагічныя і вытворчыя кампетэнцыі бакоў, выгадныя эканамічныя ўмовы гаспадарчай дзейнасці», – адзначыла Гоар Барсегян. Гоар Барсегян і Аксана Лут выказалі гатоўнасць да пашырэння ўзаемадзеяння па развіцці агульнага аграрнага рынку ў рамках ЕАЭС. Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў 2026 годзе Еўразійскага аграпрамысловага кангрэса для абмеркавання перспектыў паглыблення інтэграцыі і інавацыйнага развіцця АПК дзяржаў ЕАЭС.
17 кастрычніка 2025
Развіццё канкурэнтных дзяржаўных закупак у рамках ЕАЭС абмеркавалі ў Маскве
Развіццё канкурэнтных дзяржаўных закупак у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза як аднаго з прынцыпаў рэгулявання гэтай сферы абмеркавалі 16 кастрычніка ў Маскве на міжнароднай канферэнцыі «Дзяржаўныя (муніцыпальныя) закупкі ў ЕАЭС». На мерапрыемстве разгледжаны аспекты развіцця канкурэнцыі ў сферы дзяржаўных закупак на аснове лічбавізацыі, выканання кваліфікацыйных патрабаванняў да ўдзельнікаў таргоў, банкаўскага суправаджэння і павышэння ўзроўню падрыхтоўкі кадраў. Асаблівая ўвага нададзена праблемным пытанням трансгранічнага доступу да нацыянальных сэрвісаў. Міністр па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Максім Ермаловіч праінфармаваў удзельнікаў канферэнцыі аб тэндэнцыях на рынку дзяржзакупак у рамках ЕАЭС. Асобна спыніўся на рэалізацыі мэт і прынцыпаў рэгулявання ў сферы дзяржзакупак, вызначаных Дагаворам аб Саюзе. Міністр ЕЭК звярнуў увагу на функцыянаванне сегмента неканкурэнтных дзяржзакупак, у якое зараз актыўна ўкараняюцца канкурэнтныя механізмы. «Гэта стварае ўмовы нарошчвання трансгранічных паставак тавараў для дзяржаўных патрэб. У шэрагу краін ЕАЭС – Казахстане, Кыргызстане і Расіі – выкарыстоўваюцца закупкі з «электроннай крамы», прымяняюцца «электронныя каталогі», якія змяшчаюць у сабе стандартызаваныя характарыстыкі тавараў», – адзначыў Максім Ермаловіч. Міністр ЕЭК растлумачыў, што правам ЕАЭС такія спосабы закупак пакуль не прадугледжаны. Аднак іх прымяненне актыўна абмяркоўваецца экспертамі. У інтарэсах дзяржаў-членаў – забяспечыць скаардынаванасць укаранення навацый на аснове адзінага рэгулявання. Канферэнцыя праведзена блокам па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК сумесна з фінансавым універсітэтам пры Ўрадзе РФ. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўпаўнаважаных органаў дзяржаў-членаў, электронных гандлёвых пляцовак і бізнесу ЕАЭС. З відэазваротам да ўдзельнікаў канферэнцыі выступіла намеснік дырэктара Дэпартамента казначэйства Міністэрства фінансаў КНР Чан Ён.
16 кастрычніка 2025
ЕЭК абмеркавала з бізнесам краін ЕАЭС бар'еры ва ўзаемным гандлі з Узбекістанам і магчымасці для іх ліквідацыі
У штаб-кватэры Еўразійскай эканамічнай камісіі прайшоў семінар па развіцці галіновага супрацоўніцтва, выяўленні і ліквідацыі бар'ераў ва ўзаемным гандлі з Рэспублікай Узбекістан. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў улады, бізнесу і экспертнай супольнасці краін Еўразійскага эканамічнага саюза.
16 кастрычніка 2025
ЕЭК правяла семінар аб выкарыстанні лічбавых тэхналогій у пунктах пропуску
16 кастрычніка ў штаб-кватэры ЕЭК пад старшынствам міністра па мытным супрацоўніцтве Еўразійскай эканамічнай камісіі Руслана Давыдава адбыўся міжнародны семінар «Інтэлектуальныя пункты пропуску. Лічбавізацыя ў мытных органах краін Еўразійскага эканамічнага саюза». У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі міжнародных арганізацый, мытных службаў дзяржаў ЕАЭС і Рэспублікі Узбекістан, аператараў адсочвання перавозак з выкарыстаннем навігацыйных пломбаў, бізнесу і дзелавых асацыяцый. Удзельнікі семінара абмеркавалі сучасныя тэхналогіі і рашэнні, накіраваныя на павышэнне прапускной здольнасці інтэлектуальных пунктаў пропуску на мытнай мяжы, міжнароднае супрацоўніцтва і выкарыстанне найлепшых сусветных практык. «Новыя тэндэнцыі, такія як выкарыстанне Інтэрнэту рэчаў, вялікіх даных, штучнага інтэлекту і стварэнне «разумных» пунктаў пропуску, адкрываюць новыя гарызонты для мытных службаў дзяржаў-членаў ЕАЭС. Гэтыя інавацыі дазваляюць паскорыць перамяшчэнне тавараў праз мяжу, садзейнічаючы добрасумленным і законапаслухмяным удзельнікам знешнеэканамічнай дзейнасці, павышаючы пры гэтым якасць і эфектыўнасць мытнага кантролю», – падкрэсліў Руслан Давыдаў. Кіраўнік мытнага блока ЕЭК нагадаў, што Камісіі нададзена кампетэнцыя па зацвярджэнні тыпавых патрабаванняў да абсталявання і ўладкавання пунктаў пропуску праз мытную мяжу Саюза. У цяперашні час вядзецца актыўная праца па актуалізацыі дзеючых патрабаванняў, у тым ліку з улікам неабходнасці прымянення вышэй адзначаных перадавых тэхналогій. «У аналагічным кірунку рухаюцца нашы суседзі, рухаецца ўвесь свет. Аўтаматызацыя кантрольных працэдур – гэта ўзаемавыгадны працэс і для дзяржаў, і для прыватных гульцоў, які ў выніку прывядзе да павышэння канкурэнтаздольнасці нашага Саюза», – адзначыў Руслан Давыдаў.
16 кастрычніка 2025
Перспектывы развіцця стандартызацыі ў ЕАЭС абмеркавалі ў Мінску
Аб фарміраванні і ўдасканаленні адзінай базы абавязковых патрабаванняў у сферы тэхнічнага рэгулявання, а таксама аб перспектывах развіцця стандартызацыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе распавёў намеснік дырэктара Дэпартамента тэхнічнага рэгулявання і акрэдытацыі Еўразійскай эканамічнай камісіі Максім Кім на канферэнцыі, прысвечанай Сусветнаму дню стандартызацыі ў Мінску.
15 кастрычніка 2025
У Маскве прайшла юбілейная Спартакіяда Еўразійскай эканамічнай камісіі
V Спартакіяда Еўразійскай эканамічнай камісіі адбылася 15 кастрычніка ў Маскве на пляцоўцы спартыўнага комплексу МДІМА МЗС Расіі.
15 кастрычніка 2025
Максім Ермаловіч: «ЕЭК пачала працу па фарміраванні да 2030 года агульнага біржавога таварнага рынку ў межах ЕАЭС»
15 кастрычніка міністр па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Максім Ермаловіч на міжнародным форуме «Расійскі энергетычны тыдзень» у Маскве анансаваў пачатак працы па фарміраванні да 2030 года агульнага біржавога таварнага рынку ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.
Паказаць яшчэ