Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняў рашэнне прадоўжыць на паўгода мытныя льготы ў дачыненні да асобных відаў тавараў.
Ухваленыя ў сакавіку бягучага года аператыўныя меры рэагавання дазволілі адаптаваць эканомікі краін ЕАЭС да ўмоў беспрэцэдэнтнага знешняга ціску, змянення сталых транспартна-лагістычных сувязяў і ваганняў валют, якія тады назіраліся. Пры гэтым неаднаразова на высокім узроўні падкрэслівалася, што прадаўжэнне мытна-тарыфных ільгот магчымае толькі па асобных асабліва адчувальных пазіцыях, што і было зроблена на мінулым пасяджэнні віцэ-прэм'ераў, лічаць у гандлёвым блоку ЕЭК.
Сёння былі ўзгодненыя яшчэ некалькі дзеянняў па шэрагу таварных пазіцый. У прыватнасці, гаворка ідзе пра палімерную плёнку для вытворчасці і рэалізацыі медыцынскіх вырабаў і парфумерна-касметычнай прадукцыі, а таксама інгрэдыенты для дзіцячага харчавання.
Прынятыя рашэнні будуць распаўсюджвацца на праваадносіны, якія ўзніклі з 1 кастрычніка 2022 года.