Навіны

27.10.2021 (Обновлено: 11.01.2022 14:17)

ЕЭК размеркавала аб’ёмы тарыфных квот на в’етнамскі рыс паміж краінамі Саюза на 2022 год

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі размеркавала аб'ёмы тарыфных квот у дачыненні да асобных відаў даўгазернага рысу з В'етнама на 2022 год. Рашэнне прынята ў мэтах рэалізацыі Пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Сацыялістычнай Рэспублікай В'етнам.

У адпаведнасці з пагадненнем тарыфная квота на гэту прадукцыю складае 10 тыс. тон штогод, у рамках яе прымяняецца ўвазная мытная пошліна ў памеры 0%. У той жа час у дачыненні да тавару, які ўвозіцца з В’етнама пазаквотна, дзейнічае стаўка 10%, але не менш за 0,03 еўра за 1 кг. 

Згодна з прынятым Калегіяй ЕЭК рашэннем, аб’ём тарыфнай квоты на рыс з В’етнама на 2022 год устаноўлены для Рэспублікі Арменія ў памеры 400 т, для Рэспублікі Беларусь – у памеры 1814 т, для Расійскай Федэрацыі – 7786 т. 

«Рэспубліка Казахстан і Кыргызская Рэспубліка праінфармавалі, што вылучэнне аб’ёму тарыфнай квоты на в’етнамскі рыс для іх немэтазгодна ў сувязі з забеспячэннем унутраных патрэбнасцяў у поўнай меры за кошт уласнай вытворчасці», – дадалі ў гандлёвым блоку ЕЭК.