Навіны

23.08.2021 (Обновлено: 21.02.2022 10:58)

Экспарт харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны з ЕАЭС у іншыя краіны па выніках 2020 года вырас на 19%

Паводле ўдакладненых звестак, з Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2020 годзе ў іншыя краіны (па-за ЕАЭС) экспартавана харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны на 29,8 млрд дол. ЗША, што на 19% больш, чым у 2019 годзе.

Найбольшы рост зафіксаваны ў Расіі (на 21,2%) і Беларусі (на 35%).

Агульны аб'ём імпарту з краін па-за ЕАЭС у 2020 годзе паменшыўся на 5,5%, экспарту – на 20,8%.

Асноўнымі знешнегандлёвымі партнёрамі ЕАЭС з'яўляюцца краіны Еўрапейскага Саюза і Кітай, на долю якіх прыпадае 54% экспартных паставак і 61% імпартных закупак.

У гандлёвым абароце ЕАЭС павялічылася доля краін АЦЭС (з 34,1% у 2019 годзе да 36,4% у 2020 годзе) і СНД (з 4,9% да 5,3%).

Даныя аб знешнім гандлі ЕАЭС па асноўных гандлёвых партнёрах, дынаміка аб'ёмаў знешняга гандлю, таварная структура экспарту і імпарту з краінамі па-за ЕАЭС, удзельная вага дзяржаў ЕАЭС у паказчыках знешняга гандлю прадстаўлены ў аналітычным аглядзе Дэпартамента статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі.